Вы тут

Протаіерэй Поўны: Мы цяпер у літаральным сэнсе ствараем свой лёс


Протаіерэй Фёдар Поўны, старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі:


«Канстытуцыя — падмурак нашай рэспублікі. Той факт, што простыя людзі, кожны з нас удзельнічае ў яе складанні, уносячы свае прапановы, гаворыць аб рэальным народаўладдзі. І калі мы разам пішам Асноўны Закон краіны, асноўныя правілы жыцця нашага народа, абазначаем духоўныя прыярытэты, то ствараем тую дзяржаву, у якой хочам жыць. Стваральны шлях заўсёды лепшы за разбуральны. Мы, беларусы, здалі экзамен на міралюбнасць і таму маем права называцца мірнымі людзьмі. Мы цяпер у літаральным сэнсе ствараем свой лёс. Вызначаем будучыню. Таму для мяне важна, каб у асноватворным дакуменце беларусаў была зафіксавана для ўсіх наступных пакаленняў ідэйная, духоўная, маральная канцэпцыя нацыі.

Дзяржава ўсклала на сябе клопат аб дзецях і моладзі. Гэта значыць, што яна спадзяецца на пачуцці ў адказ, на добрыя канструктыўныя ініцыятывы ад падрастаючых пакаленняў. Яна чакае, што моладзь будзе працаваць па пакліканні тут, у сябе на Радзіме, на карысць краіны і блізкіх. Яна верыць, што маладыя людзі будуць ствараць умовы для таго жыцця, якое бачаць лепшым, у сябе дома, пераадольваючы цяжкасці і застаючыся вернымі традыцыям.

У дзяржаве павінна быць ідэалогія. Але ідэалогія не як збор палітычных ідэй, як мы прывыклі яе ўспрымаць, і таму часта нават гэтае слова выклікае ў нас адмоўную эмоцыю. Ідэалогія павінна ўключаць нязменныя для народа духоўныя прынцыпы жыцця грамадства і патрабаванні да асобы. Гэта павінна быць духоўная канцэпцыя нацыі, якая заснавана на маралі. Вось, на мой погляд, кодэкс гонару беларуса правільна было б прапісаць у Асноўным Законе краіны. Тады сталі б пэўнымі паняцці патрыятызму, і грамадскай карысці, і здаровага ладу жыцця, і культуры памяці. Наша гістарычная памяць, якая бярэ свой выток далёка ў мінулым, у год, ёй прысвечаны, павінна быць ачышчана ад міфаў. І мы павінны вывучыць усе горкія ўрокі падзення чалавечага духу і слаўныя подзвігі яго ўзвышэння, каб лепш ведаць сябе як народ і ўпэўнена жыць сваім жыццём».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.