Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Выдатны тыдзень для пачатку смелых праектаў. Незапланаваная сустрэча ў аўторак можа прывесці да заключэння выгаднага дзелавога пагаднення. Пры афармленні дакументаў у чацвер будзьце вельмі ўважлівыя. Паспрабуйце згладзіць канфліктную сітуацыю на рабоце, і ваш аўтарытэт узрасце, да вас пачнуць прыслухоўвацца калегі і начальства. У суботу добра было б адправіцца ў рамантычнае падарожжа, якое падорыць незабыўныя падзеі і ўражанні.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Час актыўнай працы і зносін. Наўрад ці атрымаецца пабыць у адзіноце, нават калі вы гэтага вельмі захочаце. Пачатак тыдня можа быць спрыяльны для паездак. У панядзелак можаце знайсці добрых саюзнікаў у рэалізацыі новага праекта. У сераду вашы дастаткова рэзкія выказванні пагражаюць ускладніць адносіны з калегамі. У нядзелю будзеце падобныя да вулкана, усё ж пастарайцеся кантраляваць эмоцыі.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні магчыма павышэнне па службе і павелічэнне заробку, якога вы так доўга чакалі. Пажадана не праяўляць пачуцці, якія перапаўняюць, занадта бурна. Будзьце спакойныя і сканцэнтраваныя. Адчуеце прыліў сіл, нібы адкрыецца другое дыханне. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю і вырашыце назапашаныя праблемы.


РАК. На гэтым тыдні неабходна дзейнічаць разам з калегамі і надзейнымі партнёрамі. У адзіночку наўрад ці зможаце ўтрымацца на плаву. На панядзелак можна смела планаваць важныя перагаворы, у гэты дзень лёгка знойдзеце аднадумцаў. У сярэдзіне тыдня верагодны некаторыя спрэчкі ў сям'і, але ў пятніцу атрымаецца спакойна і карэктна вырашыць усе непаразуменні. Выхадныя лепш правесці актыўна — схадзіце на каток або пакатайцеся на лыжах.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні зоркі раяць вылучыць з усіх спраў галоўную і з усёй уласцівай вам упартасцю сканцэнтравацца на ёй. Нават самае няпростае пытанне не выстаіць пад вашым напорам. Не прыкладваючы асаблівых намаганняў, зможаце аказацца самым абаяльным і прывабным для навакольных. У сярэдзіне тыдня магчыма не зусім прыемная размова з начальствам, але затое зможаце дабіцца прымальных для сябе матэрыяльных умоў. У суботу добра арганізаваць сямейную вячэру.


ДЗЕВА. Не апускайце рукі, нават калі ўзніклі цяжкасці. Не грэбуйце дробязямі, рашэнне, здавалася б, малаважных пытанняў можа даць нечаканы станоўчы вынік. Пажадана перастаць растварацца ў патоках эмоцый і ўжо за што-небудзь узяцца. Пошук новай работы ў аўторак можа ўвянчацца поспехам. У чацвер, перш чым дзейнічаць, варта добра ўсё прадумаць, бессістэмныя намаганні поспеху не прынясуць.


ШАЛІ. Рацыянальнасць і ўменне збалансаваць эмоцыі дазволяць раскрыць свой патэнцыял. Надыходзіць час перамен, паступіць шмат цікавых прапаноў па рабоце, толькі не трэба спяшацца з прыняццем рашэнняў. У такім багацці прывабных перспектыў ёсць вялікая верагоднасць што-небудзь выпусціць. У асабістым жыцці, пачуўшы крытыку ад партнёра, не спяшаецеся крыўдзіцца, а зрабіце правільныя высновы. У суботу атрымаеце цікавую і выгадную прапанову.


СКАРПІЁН. Надыходзіць спрыяльны час для кар'еры. Ваш аўтарытэт узрастае, ад выгадных прапаноў не будзе адбою. Калі спатрэбіцца дапамога, не саромейцеся не толькі прыняць прапанаванае, але і папрасіць каго-небудзь штосьці зрабіць для вас. У адказ вы таксама шмат што можаце даць блізкім. Лёс рыхтуе прыемныя падарункі. У выхадныя дні паспрабуйце стварыць максімальна гарманічную атмасферу.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні асабліва ўдачлівыя будуць тыя, хто праявіць упартасць у пошуку новых сфер для прымянення сваіх талентаў. Усё абавязкова атрымаецца, вы на правільным шляху. Толькі не варта чакаць, што жыццё стане райскім ужо да канца тыдня. Хутчэй наадварот: у вас будзе вельмі шмат працы, і могуць з'явіцца шкадаванні аб тым, што ўзвалілі на сябе ўсё гэта. Але яно ўсё ж вартае таго. Многія невырашальныя раней пытанні будуць блізкія да вырашэння, а прафесійныя поспехі парадуюць.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вам асабліва будуць удавацца такія супрацьлеглыя па духу рэчы, як зусім новыя праекты і вяртанне да старых, няскончаных і даўно забытых спраў. Шмат часу давядзецца абмяркоўваць свае планы і адстойваць ідэі. Пачынаючы з аўторка для тых, хто шукае працу, з'явіцца шанц знайсці штосьці вартае. У пятніцу могуць узнікнуць непрадбачаныя падзеі ў асабістым жыцці.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень дастаткова спакойны і размераны. Пашырце круг зносін, верагодныя важныя дзелавыя сустрэчы, якія адкрываюць цікавыя перспектывы для вашай кар'еры. На рабоце спатрэбяцца такія якасці, як пунктуальнасць і неканфліктнасць. Чацвер — удалы дзень для паездак і камандзіровак. У пятніцу ў любой сітуацыі паспрабуйце захоўваць раўнавагу. Суботу і нядзелю прысвяціце адпачынку.


РЫБЫ. Дзейнічайце бескарысліва. Вам практычна нічога не атрымаецца зрабіць для сябе, аднак дзеянні альтруістычнага характару будуць мець ашаламляльны поспех. У аўторак трэба як мага менш трапляцца на вочы начальству, бо гэта можа перашкодзіць ажыццяўленню вашых планаў. Пятніца выдатна падыходзіць для навядзення парадку як у справах, так і ў думках.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.