Вы тут

Лукашэнка: Ёсць усе перадумовы для павышэння ўзроўню беларуска-індыйскіх адносін


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

«На працягу амаль трох дзесяцігоддзяў адносіны паміж нашымі дружалюбнымі краінамі служаць прыкладам выгаднага і ўстойлівага супрацоўніцтва. За гэты перыяд Беларусь і Індыя дасягнулі пэўных вынікаў узаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж краінамі дынамічна развіваецца двухбаковы гандаль, пашыраюцца дзелавыя кантакты, але час патрабуе, каб бакі ні на хвіліну не спыняліся на дасягнутым, ішлі наперад, штодзень умацоўвалі партнёрства.

«Ажыццяўленне вялікіх інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў перспектыўнай галіне фармацэўтыцы, дасць магчымасць нам вывесці адносіны на якасна новы ўзровень. Перакананы, што для гэтага ёсць усе перадумовы», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Індыі выдатнага здароўя і далейшых поспехаў, працвітання і магутнасці краіне, міру і дабрабыту яе народу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.