Вы тут

Два чалавекі загінулі пры начных пажарах у Брэсцкай вобласці


У Брэсцкай вобласці за суткі пры пажарах загінулі два чалавекі, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.


Праз некалькі хвілін пасля паўночы 16 мая ратавальнікі атрымалі інфармацыю аб пажары ў доме ў вёсцы Харомск Столінскага раёна. Загінуў гаспадар дома 1968 года нараджэння. Агонь знішчыў дах і перакрыцце, пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у доме.

Гэтай жа ноччу каля 00.40 пажар здарыўся ў вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Загінулым знойдзены гаспадар дома 1950 года нараджэння. Згарэлі дах і перакрыцце дома, агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць.

Спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання і гібелі людзей.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.