Вы тут

Полацк прыме перадапошні этап фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу»


Следам за Рэчыцай, Столінам, Навагрудкам і Горкамі другі сезон спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» прадоўжыцца ў Полацку, які ў гэтым годзе адзначае 1160-годдзе, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.


Свята ў самым старадаўнім горадзе Беларусі пройдзе 12 і 13 жніўня. Ён адкрыецца традыцыйным прэс-турам для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Яго ўдзельнікі наведаюць галерэю філіяла нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка на тэрыторыі былога езуіцкага калегіума, мемарыяльны комплекс памяці ахвяр «Урочышча Пяскі», адно з вядучых прадпрыемстваў «Полацк-Шкловалакно», гістарычны будынак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (былая езуіцкая акадэмія).

Таксама ў першы дзень фестывалю адбудзецца семінар «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння» з удзелам спецыялістаў БДУФК і Вышэйшай школы трэнераў, спецыялістаў спартыўных арганізацый Віцебскай вобласці. Беларуская алімпійская акадэмія арганізуе семінар-практыкум, удзельнікі якога азнаёмяцца з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя. У гарадскім Доме культуры пройдуць майстар-класы «Маляванка. Вытокі самабытнага мастацтва». Першы дзень фестывалю завершыцца канцэртам арганнай музыкі Валерыя Шмата.

Цэнтральным месцам другога фестывальнага дня, 13 жніўня, стане плошча Свабоды. Там усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у алімпійскім квесце, паспаборнічаць у спартыўных конкурсах, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы. Спартыўныя пляцоўкі будуць арганізаваны больш як па 20 відах спорту. Падчас квеста асаблівую ўвагу арганізатары прапануюць удзяліць пляцоўцы спартыўнага арыентавання. Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку і выстава-продаж «Беларускія брэнды».

На полацкім этапе фестывалю «Вытокі» ўпершыню будуць прадстаўлены лакацыі расійскіх гарадоў-пабрацімаў Полацка: Вялікага Ноўгарада, Вялікіх Лук, а моладзь з расійскіх Себежа і Пскова прымуць удзел у алімпійскім квесце. Будуць працаваць пляцоўкі Беларускай алімпійскай акадэміі, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту і Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва. На свае пляцоўкі ў Полацку таксама запрашаюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і генеральны спонсар Нацыянальнага алімпійскага камітэта ААТ «Белаграпрамбанк». Цікавую лакацыю арганізуе і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, таксама можна будзе зрабіць сэлфі і на фоне гоначнага грузавіка вядомай беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта». Пасля спартыўных баталій адбудзецца прэзентацыя калекцый адзення праекта «Роднае — моднае» ад беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы пройдзе конкурс маладых вакалістаў. Яго лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама змогуць у далейшым прыняць удзел у майстар-класах вядучых настаўнікаў краіны. Фестывальная праграма ў Полацку прадоўжыцца вячэрняй канцэртна-забаўляльнай праграмай з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а завершыцца свята яркім феерверкам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.