Вы тут

У еўракубкавых футбольных турнірах сёння вызначацца ўдзельнікі плэй-оф кваліфікацыі


Сёння ў кантынентальных футбольных кубкавых турнірах пройдуць вырашальныя паядынкі за выхад у плэй-оф кваліфікацыі, паведамляе БелТА.


У Лізе чэмпіёнаў адбудуцца дзесяць адказных паядынкаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда. Венгерскі «Ферэнцварош», які трэніруе былы настаўнік зборнай Расіі Станіслаў Чарчэсаў, прыме ў Будапешце чэмпіёна Азербайджана «Карабах» з Агдама. На мінулым тыдні ў Баку гэтыя сапернікі не выявілі мацнейшага, згуляўшы ўнічыю — 1:1. Украінскі чэмпіён кіеўскае «Дынама» ў Аўстрыі паспрабуе утрымаць мінімальную перавагу над «Штурмам» (1:0), атрыманую ў першым паядынку ў польскай Лодзі. Пераможца гэтай пары паспрачаецца за выхад у групавы этап з лепшай камандай пары «Бенфіка» — «Мідцьюлан». Тыдзень таму ў Лісабоне партугальскі клуб разграміў чэмпіёна Даніі з лікам 4:1.

Футбалісты армянскага «Пюніка» ў Ерэване пастараюцца рэабілітавацца за разгромнае паражэнне ў Бялградзе ад сербскай «Црвены Звезды» — 0:5. У плэй-оф сапернікам лепшай каманды гэтай пары будзе пераможца двухраўндавай дуэлі паміж ізраільскім «Макабі» і кіпрскім «Апалонам». У першай гульні ў Хайфе ізраільцяне ўпэўнена абыгралі сапернікаў з вынікам 4:0, сёння гэтыя каманды сустрэнуцца ў Лімасоле. Таксама сёння адбудуцца яшчэ 5 сустрэч чэмпіёнскай лігі: «Жальгірыс» (Вільнюс, Літва) — «Будэ-Глімт» (Нарвегія; першы матч — 0:5), «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія) — «Шэрыф» (Ціраспаль, Малдова; 2:1), «Дынама» (Заграб, Харватыя) — «Лудагорац» (Разград, Балгарыя; 2:1), ПСВ (Эйндховен, Нідэрланды) — «Манака» (1:1), «Глазга Рэйнджэрс» (Шатландыя) — «Юніён» (Брусель, Бельгія; 0:2). Праз кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў патрапяць 6 клубаў.

Адзін матч пройдзе сёння ў Лізе Еўропы: у Скоп’і паўночнамакедонскі «Шкупі» прыме ірландскі «Шэмрок Роверс». Гэту сустрэчу рассудзіць беларуская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць гамяльчанін Аляксей Кульбакоў. У Дубліне ірландцы выйгралі з лікам 3:1.

Дзве гульні адбудуцца ў Лізе канферэнцый. Мальтыйская «Гзіра» згуляе на сваім полі з аўстрыйскім «Вольфсбергам» (вынік першага матчу — 0:0). У фарэрскім Торсхаўне мясцовы клуб «Б-36» згуляе з дацкім «Вібаргам», якому ўступіў у першай сустрэчы з сухім лікам 0:3. Салігорскі «Шахцёр» свой паядынак у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду ЛК правядзе ў чацвер, 11 жніўня, у румынскім горадзе Клуж-Напока супраць мясцовага ЧФР. На мінулым тыдні гэтыя каманды разышліся мірам −0:0.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.