Вы тут

Справа аб дзяржперавароце: Зянковіча прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўлення волі, Фядуту і Кастусёва — да 10


Абвінавачаных па справе ў змове з мэтай захопу ўлады Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі, Юрыя Зянковіча — да 11 гадоў, перадае БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў судзе Мінскага раёна вынеслі прысуд па справе аб змове з мэтай захопу ўлады. Абвінавачаны Юрый Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Юрась Зянковіч, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў будуць адбываць пакаранне ў папраўчых калоніях ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яны абвінавачваліся ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК). Акрамя таго Юрась Зянковіч абвінавачваўся ў ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 (заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 (распальванне сацыяльнай варожасці і розні, здзейсненае групай асоб).

Абвінавачаныя Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук былі прысуджаныя да 2,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчых калоніях ва ўмовах агульнага рэжыму кожны. Яны абвінавачваліся па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пасяджэнне па крымінальнай справе пачаўся 29 ліпеня. Справу разглядае Мінскі абласны суд. Спачатку яно слухалася ў закрытым рэжыме, затым яго працягнулі ў адкрытым. Па крымінальнай справе ў якасці абвінавачаных прыцягнутыя пяць чалавек: Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

Прэв’ю БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.