Вы тут

У Віцебскай вобласці ўзмоцняць кантроль за бяспекай дарожнага руху


У Віцебскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за бяспекай дарожнага руху, паведамляе БелТА.


Адпрацоўка трасы ў месцах канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў і на аварыйна небяспечных участках аўтадарог стартуе 2 снежня і завершыцца 5-га. Пад пільным кантролем інспектараў акажуцца любыя парушальнікі ПДР. ДАІ накіруе сілы на спыненне парушэнняў правілаў абгону, манеўравання, хуткасных рэжымаў і выезду на паласу сустрэчнага руху. Асаблівы ўпор зробяць на выяўленні нецвярозых вадзіцеляў і аўтааматараў, якія не маюць або пазбаўленых права кіравання транспартнымі сродкамі.

Як дадалі ва ўпраўленні па рэгіёне, супрацоўнікі АДАІ Віцебскага РАУС і спецыяльнага падраздзялення «Тайфун» правядуць адпрацоўку аўтадарогі М8.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.