Вы тут

Конкурс малюнкаў «Захаваем прыроду роднага краю» праходзіць у Магілёве


Адкрыты конкурс малюнкаў «Захаваем прыроду роднага краю» праходзіць у Магілёве, паведаміла намеснік дырэктара па культурна-забаўляльнай дзейнасці Палаца культуры вобласці Юлія Сямёнава.


Удзельнікам конкурсу можа стаць любы жыхар краіны — праводзіцца ён у дыстанцыйным фармаце. Лепшыя тэматычныя малюнкі будуць выбіраць у некалькіх узроставых катэгорыях: да 6 гадоў, ад 7 да 10 гадоў, ад 11 да 14, ад 15 да 17 і ад 18 гадоў і старэйшыя. Ацэньваць прадстаўленыя работы журы будзе па тым, наколькі раскрыта заяўленая тэма, творчай задуме, каларытнасці і нагляднасці, а таксама ацэняць эмацыянальнае і мастацкае ўспрыманне малюнкаў.

Паводле слоў арганізатараў, тэматычны конкурс накіраваны не толькі на стварэнне ўмоў для творчай рэалізацыі дзяцей і моладзі, але і прывіццё экалагічнай культуры, беражлівага стаўлення да прыроды і навакольнага асяроддзя.

Творчыя работы ў электронным варыянце прымаюцца на конкурс да 14 красавіка. Падвядзенне вынікаў — 19 красавіка. У кожнай узроставай катэгорыі будуць прысуджаць І, ІІ і ІІІ месца.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Палаца культуры вобласці.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.