Вы тут

Генпракуратура: У камісію пачалі паступаць звароты ад грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой


Практычна адразу з моманту адкрыцця на электронную пошту камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў пачалі паступаць звароты, распавяла начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры Анжаліка Курчак. Адпаведнае відэа размешчана ў ТГ-канале ведамства.


«Першай напісала 35-гадовая мінчанка, якая з’ехала за мяжу ў кастрычніку 2020 года. Яна не паведаміла пра ўчыненыя ёю правапарушэнні або злачынствы, а выказала толькі асцярогу з-за яе магчымай датычнасці да якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў. Пры гэтым не ўказала іншыя звесткі, неабходныя для такога звароту. Пасля дапаўнення звароту ў адпаведнасці з пунктам трэцім указа Прэзідэнта Беларусі ад 6 лютага 2023 года яно будзе разгледжана камісіяй па сутнасці і заяўнік атрымае адказ», — адзначыла Анжаліка Курчак.

Разам з тым у сувязі з вялікай колькасцю зваротаў яна нагадала патрабаванні да зваротаў аб вяртанні ў Беларусь, якія падаюцца на разгляд камісіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.