Вы тут

Савет Рэспублікі падтрымае ініцыятыву Генпракуратуры па барацьбе з педафіліяй


Савет Рэспублікі падтрымае прадстаўлены па ініцыятыве Генпракуратуры праект закона, што прадугледжвае ўстанаўленне асобнага парадку прымянення мер бяспекі ў адносінах да асоб, якія ўчынілі злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей. Аб гэтым сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат заявіла старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава, перадае БелТА.


Сёння генпракурор Андрэй Швед выступіў перад парламентарыямі з дакладам аб выніках дзейнасці. «Па прадстаўленых фактах вы маеце рацыю, мы падпісваемся пад кожным вашым вывадам у адносінах да таго ці іншага віду злачынстваў, — адзначыла Наталля Качанава, звяртаючыся да генпракурора. — Са свайго боку хачу падтрымаць вас у плане барацьбы са з’явай педафіліі, мы пра гэта гаварылі не раз у Савеце Рэспублікі. Таму мы ўключаемся ў гэту работу. Разам з урадам у бліжэйшы час адпрацуем унесены вамі праект, каб прымаць эфектыўныя меры па недапушчэнні такіх злачынстваў».

Гэта злачынствы, якія не могуць не хваляваць парламентарыяў, падкрэсліла спікер. «Мы ведаем, што колькасць іх з кожным годам павялічваецца. Таму дзякуй вам за гэту ініцыятыву, а мы вас падтрымаем, у гэтым няма ніякіх сумненняў», — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.