Вы тут

Порт Чжоўшань у Нінба першы ў свеце


Летась грузаабарот порта Чжоўшань у горадзе Нінба, што ў правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай), склаў 1,25 млрд тон, дзякуючы чаму па грузаабароце порт заняў першае месца ў свеце ўжо 14 гадоў запар, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Аб’ём кантэйнерных перавозак склаў 33,35 мільёна кантэйнераў, па гэтым паказчыку порт Чжоўшань выйшаў на трэцяе месца ў свеце. Каб стварыць буйны стратэгічны апорны пункт і ўзмацніць развіццё «двайной цыркуляцыі», порт супрацоўнічае з шэрагам транспартных прадпрыемстваў, бесперапынна аптымізуе абсталяванне марскіх шляхоў і дамагаецца новых прарываў у развіцці кантэйнерных ліній. Зараз праз Чжоўшань праходзіць 300 марскіх маршрутаў, уключаючы 120 маршрутаў у рамках найбуйнейшага транснацыянальнага праекта сучаснасці «Пояс і шлях».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.