Вы тут

Беларусь прадставіць у МАГАТЭ нацыянальны даклад аб выкананні канвенцыі аб ядзернай бяспецы


Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у аб’яднанай 8-й і 9-й нарадзе дагаворных бакоў па разглядзе канвенцыі аб ядзернай бяспецы, якая пройдзе ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене ў перыяд з 20 па 31 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэнерга.


У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Мінэнерга, МЗС, Міністэрства аховы здароўя, Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — «Сосны» НАН Беларусі.

На нарадзе будзе разгледжаны нацыянальны даклад Беларусі аб выкананні канвенцыі аб ядзернай бяспецы за шасцігадовы перыяд — з 2017 па 2022 год, у тым ліку ключавыя вынікі праведзенай работы па праекце БелАЭС, фарміраванні інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе кампанентаў, удасканаленні заканадаўчай і нарматыўна-прававой базы, развіцці дзяржаўных сістэм аварыйнай гатоўнасці і рэагавання. Акрамя таго, будуць прыведзены вынікі міжнародных місій на БелАЭС, уключаючы місіі МАГАТЭ, а таксама партнёрскія праверкі Еўрапейскай групы рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG).

У ходзе падрыхтоўкі да нарады беларускі бок вывучыў нацыянальныя даклады іншых краін аб выкананні канвенцыі, сфарміраваў да іх пытанні, а таксама даў адказы на пытанні па беларускім нацыянальным дакладзе — усяго іх паступіла 160.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы прынята 17 чэрвеня 1944 года. Яна накіравана на дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню ядзернай бяспекі ва ўсім свеце на аснове ўмацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва. Беларусь ратыфікавала канвенцыю ў 1998 годзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.