Вы тут

Кінаэкскурс у гісторыю Беларусі ў гады ВАВ арганізуюць у Магілёве 23 сакавіка


Тэматычнае кінамерапрыемства «Памяць народная не згасае», прымеркаванае да Хатынскай трагедыі, пройдзе ў Магілёве, паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскі абласны «Кінавідэапракат».


У праграме памятнага мерапрыемства — выступленне дэпутата, аўтара кніг і публікацый, прадстаўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Галіны Бяляевай. Пасля гэтага ўдзельнікі змогуць наведаць кінаэкскурс, прысвечаны гісторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Для гасцей сумесна з Магілёўскай дзіцячай школай мастацтваў № 7 арганізуюць выставу творчых работ навучэнцаў пад назвай «Тых страшных дзён няўмольная памяць». Пасля гэтага адбудзецца паказ беларускага дакументальнага фільма «Хатынь. Засакрэчаная трагедыя».

Тэматычнае мерапрыемства пройдзе 23 сакавіка ў кінатэатры «Космас». Пачатак у 13.30.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.