Вы тут

Беларусь на паседжэнні ў ААН рэзка адрэагавала на даклад аб «парушэннях правоў чалавека»


Беларусь жыве і развіваецца насуперак націску і істэрыі, што нагнятаецца шэрагам заходніх краін, а таксама непраўдзівым дакладам аб краіне. Аб гэтым заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская ў сваім выступленні ў адказ на прадстаўлены на 52-й сесіі Савета па правах чалавека даклад аб «парушэннях правоў чалавека» ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, паведамляе БелТА.


«Я хачу пачаць сваё выступленне з запрашэння, якое не раз гучала ў гэтай зале, — прыязджайце ў Беларусь. Сёння жыхары 2/3 краін свету могуць прыехаць да нас без віз. Вы ўбачыце спакойныя і дагледжаныя гарады і вёскі Беларусі, мірнае стваральнае жыццё яе грамадзян. Паразмаўляеце з рабочымі на заводах і працаўнікамі ў вёсцы, урачамі, педагогамі, студэнтамі, артыстамі і спартсменамі. Проста з людзьмі на вуліцах. Гэта будзе праўдзівая інфармацыя», — адзначыла Ларыса Бельская.

Яна падкрэсліла, што прыхільнасць беларускай дзяржавы да заахвочвання і абароны правоў чалавека, пабудовы міралюбнага, справядлівага і свабоднага ад сацыяльных бар’ераў грамадства неаднаразова пацвярджалася ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду, а таксама мноства спецыялізаваных дакладаў і рэйтынгаў ААН.

«Беларусь жыве і развіваецца насуперак націску і істэрыі, якая нагнятаецца шэрагам заходніх краін і так званай экспертызай УВКПЧ, што фарміруе непраўдзівыя даклады аб маёй краіне, адзін з якіх прадстаўлены сёння. І аўтары такіх дакладаў, і ініцыятары антыбеларускіх рэзалюцый у Савеце па правах чалавека зневажаюць беларускі народ, спрабуючы атаясаміць усю нашу нацыю з некалькімі маргінальнымі НДА і парай соцень нібыта апазіцыянераў, якія баязліва ўцяклі з краіны пасля няўдалай спробы каляровай рэвалюцыі ў 2020 годзе. Гэтыя людзі, што спрабавалі незаконна захапіць уладу ў Беларусі — «бізнесмены ад дэмакратыі і правоў чалавека». Сёння, як і ў 2020-м, іх дзейнасць па дыскрэдытацыі і падрыве беларускай дзяржавы аплачваюць і накіроўваюць заходнія спонсары», — заявіла дыпламат.

Ларыса Бельская заўважыла, што спроба перавароту ў Беларусі правалілася ў 2020 годзе. Але інфармацыйная вайна супраць краіны набірае абароты. «Прычыны нападак на Беларусь, у першую чаргу, геапалітычныя. Мы не хочам уцягвацца ў арбіту ўплыву Захаду, праводзім самастойную знешнюю палітыку. Мы цвёрда адстойваем свой шлях развіцця і абараняем дзяржаўны суверэнітэт. Мы захоўваем стабільнасць, нягледзячы на санкцыі шэрага заходніх краін і іх рэгулярныя спробы дэстабілізаваць сітуацыю і ўцягнуць Беларусь ва ўзброены канфлікт. Народ, які перажыў генацыд Другой сусветнай вайны, не схіліцца перад запалохваннямі і пагрозамі», — падкрэсліла пастаянны прадстаўнік Беларусі.

У той жа час дыпламат выказала падзяку саюзнікам і партнёрам за падтрымку і плённае супрацоўніцтва на карысць працвітання нашых народаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.