Вы тут

«Металург» атрымаў трэцюю перамогу над «Шахцёрам» у паўфінале Кубка Прэзідэнта


У беларускай хакейнай экстралізе працягваецца паўфінальная стадыя розыгрышу Кубка Прэзідэнта, паведамляе БелТА.


Сёння ў Жлобіне адбыўся чацвёрты паядынак у серыі паміж мясцовым «Металургам» і салігорскім «Шахцёрам». Пасля трох сустрэч лідарства ў супрацьстаянні захапілі дзеючыя чэмпіёны краіны (2: 1). У асноўны час суботняга матчу хакеісты кожнай з каманд паразілі чужыя вароты па адным разе: на 25-й хвіліне сустрэчы Сяргей Кузняцоў вывеў жлобінчан наперад, «гарнякі» адыграліся на старце трэцяга перыяду намаганнямі Арцёма Дзямкова. Зыход сустрэчы вырашыўся ў авертайме, дзе перамогу «Металургу» з лікам 2:1 прынёс Віталь Пінчук. Такім чынам, «Сталёвыя ваўкі» умацавалі перавагу ў серыі і цяпер знаходзяцца ўсяго ў адной перамозе ад выхаду ў другі фінал падрад. Пяты паядынак паміж клубам са Жлобіна і «Шахцёрам» пройдзе ў панядзелак у Салігорску.

2 красавіка ў 13.00 на лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны» стартуе чацвёрты матч у іншай паўфінальнай пары Кубка Прэзідэнта, дзе гуляюць «Юнацтва» і гродзенскі «Нёман». У выпадку поспеху заўтра мінчане, якія вядуць у серыі з лікам 3: 0, аформяць выхад у фінал экстралігі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.