Вы тут

Луцкі: задача «Знаменкі» — данесці да моладзі грамадзянскасць


Задача «Знаменкі» — дайсці да кожнага маладога чалавека і данесці тую палітычную абстаноўку, грамадзянскасць, якая неабходна, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі на святочным мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю з дня выпуску першага нумара газеты «Знамя юности», перадае БелТА.


«Газеце „Знамя юности“ сёння ўдаецца ўтрымаць маладзёжную аўдыторыю. Хацелася, каб цяперашняя моладзь друкаваную прэсу больш чытала, але ўсё сыходзіць у лічбавы фармат. Мне здаецца, што тая каманда, якая працуе ў „Знаменке“, фармуе журналісцкую маладзёжную супольнасць, а без гэтага не можа быць ні матэрыялаў, ні лічбавага асяроддзя. Таму „Знаменка“ сёння — гэта такі комплекс маладзёжных журналісцкіх праектаў, які вылучаецца ў розныя асяроддзя — і ў лічбавы, і ў тэлевізійны фармат», — сказаў Ігар Луцкі.

Ён адзначыў, што газета рэалізуе мноства праектаў. «Час дыктуе новыя падыходы і новыя тэмы. Сёння актуальныя тэмы патрыятычнага выхавання, дэмаграфічнай бяспекі. Мы павінны выхоўваць сваю моладзь адказнымі грамадзянамі. Таму задача „Знаменкі“ — дайсці да кожнага маладога чалавека і данесці тую палітычную абстаноўку, тую грамадзянскасць, якая неабходна, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны», — падкрэсліў Ігар Луцкі.

У святочным мерапрыемстве прыняў удзел Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, прадстаўнікі грамадскасці і моладзі.

Першы нумар газеты пад назвай «Сталінская моладзь» выйшаў у свет 10 красавіка 1938 года. Газета ніколі не спыняла свайго выхаду. Нават у гады Вялікай Айчыннай вайны журналісты моладзевага выдання выпускалі матэрыялы на ўлётках. Пазней «Сталинская молодежь» была перайменавана ў «Знамя юности». У 1980-я гады «Знаменка» лічылася адным з самых папулярных выданняў — яе наклад дасягаў амаль 900 тыс. экзэмпляраў.

Сучаснае выданне асвятляе пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, адукацыі, працаўладкавання, прафарыентацыі. Тыраж газеты складае больш за 40 тыс. экзэмпляраў. Газета актыўна займаецца духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем моладзі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.