Вы тут

У чэрвені пачнецца рэканструкцыя гістарычных будынкаў у Лошыцкім парку


У чэрвені плануецца прыступіць да рэканструкцыі трох гістарычных будынкаў на вуліцы і ў праездзе Чыжэўскіх, у межах Лошыцкага парку. Пра гэта «Мінск-Навіны» паведаміў дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан.


Фота: «Мінск-Навіны»

Зараз праектная дакументацыя праходзіць дзяржаўную экспертызу, устраняюцца заўвагі, якія паступілі.

Па словах Аляксандра Кохана, першапачатковая канцэпцыя часткова змянілася і цяпер дапрацоўваецца заказчыкам разам з праекціроўшчыкамі і будучай эксплуатуючай арганізацыяй.

— Эксплуатуючай арганізацыяй вызначаны гатэль «Еўропа». Таму ў адным з будынкаў будуць прадугледжаны памяшканні міні-гатэля. У астатніх будуць шырока прадстаўлены аб’екты грамадскага харчавання, таксама захаваюцца залы для правядзення ўрачыстай цырымоніі шлюбу, — адзначыў дырэктар «Мінскай спадчыны». — Раней ішла гаворка пра раённы аддзел ЗАГС, але такая ўстанова мае на ўвазе не толькі рэгістрацыю шлюбаў, але і іншую працу персаналу: выдачу даведак, сведчанняў і інш. Цяпер вырашана, што ў абноўленым аб’екце любы раённы ЗАГС сталіцы ці нават рэспублікі зможа праводзіць выязныя ўрачыстыя цырымоніі — як унутры будынкаў, так і на прылеглай тэрыторыі. Маляўнічае месца, якое размешчана на мяжы Лошыцкага парку, уключаючы раку і добраўпарадкаваную тэрыторыю, будзе гэтаму спрыяць.

Што тычыцца знешняга аблічча гістарычных будынкаў, то ён застанецца ранейшым. Фасады гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэстаўруюць з удзелам навуковага кіраўніка, таму характэрныя архітэктурныя элементы будынкаў будуць захаваны або адноўлены. А вось планіроўкі, улічваючы функцыянальнае прызначэнне памяшканняў, памяняюцца.

Аляксандр Кохан дадаў, што цяпер разглядаецца варыянт добраўпарадкавання вялікай тэрыторыі паміж будынкам № 17 на вул. Чыжэўскіх і будынкам № 5 у праездзе Чыжэўскіх. Вырашаецца пытанне аб напаўненні дадзенай прасторы малымі архітэктурнымі формамі: гэта можа быць фантан, скульптурныя кампазіцыі ці нешта іншае. А плошча тэрыторыі дазволіць выкарыстоўваць яе не толькі для правядзення цырымоній шлюбу, але і для гарадскіх мерапрыемстваў, магчыма — з выязным гандлем або кірмашамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.