Вы тут

Беларуска Карына Дзямідзік выйграла турнір па скачках у вышыню ў Маскве


Беларускія спартсмены заваявалі чарговую ўзнагароду на «Тыдні лёгкай атлетыкі» ў Маскве, паведамляе БелТА.


У жаночых спаборніцтвах па скачках у вышыню залаты медаль выйграла беларуска Карына Дзямідзік, якая пераадолела планку на вышыні 1 м 91 см.

У першы дзень спаборніцтваў беларуска Эльвіра Грабарэнка першынствавала ў забегу на 60 м з бар’ерамі, а Руслана Раманоўская фінішавала другой. У мужчын у гэтай дысцыпліне беларускі бягун Віталь Парахонька стаў сярэбраным прызёрам.

Сёння ў расійскай сталіцы будуць спаборнічаць майстры скачкоў у даўжыню і ў трайным скачку. 8-9 чэрвеня пройдуць спрынтарскія забегі, 10 чэрвеня адбудзецца традыцыйны турнір памяці братоў Знаменскіх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.