Вы тут

ДАІ заклікае кіроўцаў да выканання правіл перавозкі дзяцей у аўтамабілях


З пачатку года ў дарожна-транспартных здарэннях траўмы атрымалі 55 дзяцей-пасажыраў, чацвёра загінулі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзялення арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху ДУ ДАІ МУС Вераніка Раманькова, перадае БелТА.


«Нагадваем, што дзіця-пасажыр ва ўзросце да 12 гадоў і ростам да 150 см павінна перавозіцца выключна ў спецыяльным утрымліваючым устройстве. Не на руках у маці, таты, з дапамогай падушак, а менавіта з дапамогай дзіцячага крэсла або аўтакалыскі. Адзначу, што практычна ў 90 працэнтах выпадкаў ДТЗ з дзецьмі, якія знаходзіліся ва ўтрымліваючым устройстве, непаўналетнія застаюцца ў бяспецы», — прывяла лічбы Вераніка Раманькова.

Прадстаўнік ведамства нагадала аб адказнасці за парушэнне правіл перавозкі непаўналетніх. Першы раз можна атрымаць папярэджанне або штраф да 4 базавых велічынь, што эквівалентна Br148. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года памер штрафу можа падвоіцца — аж да 8 базавых (або Br296).

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае не ігнараваць выкарыстанне рамянёў бяспекі, устаноўленых у маршрутных транспартных сродках.

«У такім выпадку адказнасць ляжыць на дарослых. Абавязкова навучыце дзяцей карыстацца названымі ўстройствамі, растлумачце магчымыя здарэнні. Гэта ўберажэ ад негатыўных наступстваў», — рэзюмавала Вераніка Раманькова.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.