Вы тут

Новы супрацьпухлінны прэпарат праходзіць выпрабаванні


У Мінску ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) праводзяцца клінічныя выпрабаванні гідрагелю "Тэмадэкс", які разыходзіцца ў арганізме. Субстанцыю для яго робяць на НВ РУП "Унітэхпрам БДУ", а лекавую форму — на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты". Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" паведаміў дырэктар вучэбна-навукова-вытворчага прадпрыемства "Унітэхпрам БДУ" Павел Бычкоўскі.

Таксама клінічныя выпрабаванні новага прэпарата праходзяць у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
ім. М.М. Аляксандрава.

Атрыманы першыя вынікі, якія сведчаць пра станоўчы эфект.

— Прымяненне прэпарата ў камбінаванай хіміяпрамянёвай тэрапіі гліём галаўнога мозга (ІІІ-ІV стадыі) павялічвае працягласць безрэцыдыўнага перыяду і працягласць жыцця хворых, — распавялі ўрачы.

Вытворчасцю супрацьпухлінных лекавых прэпаратаў на прадпрыемстве "Унітэхпрам БДУ" займаюцца не першы год. Тут, напрыклад, выпускаюць прэпарат "Цысплацел" (распрацаваны ў НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ), прызначаны для лакальнай хіміятэрапіі злаякасных пухлін галаўнога мозга, шыі, поласці рота, языка, носа і прыдаткавых пазух.

— Гэта другі ў свеце прэпарат па сваім тэрапеўтычным дзеянні, ён запатэнтаваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — растлумачыў П. Бычкоўскі. — Разам з тым кошт адной упакоўкі амерыканскага аналага 18 тыс. долараў, а нашага — 320 долараў.

Прымяненне "Цысплацела" дапамагло паправіцца палове пацыентаў, якім выдалілі пухліны розных лакалізацый на галаве і шыі, у астатніх частата рэцыдываў знізілася на 25-40%. Да ведама, падчас лячэння лекавы сродак у форме невялікай шчыльнай тканевай сурвэткі, якая ў далейшым разыходзіцца ў арганізме, змяшчаюць у месца пасля выдалення пухліны. Прэпарат знішчае рэшткавыя блукаючыя ракавыя клеткі з гарантыяй таго, што на месцы выдаленай пухліны не пойдуць метастазы.

У перспектыве на НВ РУП "Унітэхпрам БДУ" плануюць асвоіць выпуск супрацьпухліннага прэпарата для лячэння раку страўніка.

"Мінск—Навіны"

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.