Вы тут

Прыпячэ да плюс 33


Сёння тэрыторыя нашай краіны застанецца ў зоне паніжанага атмасфернага ціску, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга ФЯДОТАВА.

Таму будзе няўстойлівае надвор'е, калі паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўдзень 19—25 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 27 градусаў.

У суботу стане цяплей. Невялікія дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах Беларусі. Уначы і раніцай туман. Прагназуецца, што ўначы на суботу будзе плюс 10—16 градусаў, а ўдзень — 22—28 цяпла. Сапраўды камфортнае надвор'е будзе гаспадарыць у нас у нядзелю. Пераважна ўвогуле без ападкаў, толькі ў асобных раёнах невялікі кароткачасовы дождж. Раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю плюс 10—17, удзень 23—28 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 29—31 градуса.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, летняе надвор'е са спякотай вернецца ў Беларусь у пачатку наступнага тыдня. У панядзелак будзе сонечна і без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы на панядзелак плюс 10—17, удзень — 23—29 цяпла, а на паўднёвым захадзе краіны — нават да плюс 30—33 градусаў. У аўторак у паўднёва-заходнія раёны Беларусі завітае чарговы атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы і навальніцы. А вось на астатняй тэрыторыі Беларусі сонечна і спякотна. Тэмпература паветра ўдзень плюс 25—30 градусаў, а ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 33 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.