Вы тут

Справа Белкалія яшчэ раз паказвае сутнасць метадаў Сулеймана Керымава


Крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да топ-менеджменту ЗАТ "БКК", яшчэ раз паказвае сутнасць метадаў расійскага бізнесмена Сулеймана Керымава. Такое меркаванне БЕЛТА выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооM Сяргей Мусіенка.

 

Эксперт адзначыў, што відавочна — за злачыннымі схемамі стаіць Керымаў. "Паглядзіце паслужны спіс Сулеймана Керымава. Ён заўсёды дзейнічаў такімі метадамі. Гэта не дзіўна. Гэта яго схемы. Успомніце, як ён прымаў папярэднія актывы", — сказаў Сяргей Мусіенка.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра нагадаў аб спробе заплаціць "адкат" Прэзідэнту Беларусі з боку Керымава: "Усе помняць, як Керымаў зрабіў "заход" да Прэзідэнта Беларусі з дзіўнымі прапановамі, гэта значыць калі ён прапаноўваў узяць грошай. Пасля атрымання адмовы ён вырашыў дзейнічаць інакш".

Як паведамлялася, Следчы камітэт Беларусі расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ "БКК", заведзеныя Генеральнай пракуратурай па ч.3 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі" КК. У тым ліку быў затрыманы старшыня наглядальнага савета гэтага ЗАТ — Уладзіслаў Баумгертнер.

Загаловак у газеце: Справа Беларускай Калійнай Кампаніі яшчэ раз паказвае сутнасць метадаў Сулеймана Керымава

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.