Вы тут

Пад гукі клавесіна


Музей гісторыі Магілёва вырашыў адрадзіць традыцыю правядзення музычных салонаў

— Гэта стане цікавым суправаджэннем тых экскурсій, якія адбываюцца ў нас у музеі, — распавёў яго дырэктар Аляксей Бацюкоў. — Калісьці мы арганізоўвалі калядныя святы для дзяцей у старадаўніх традыцыях, і гэта было таксама цікава. Калі новы праект прыйдзецца даспадобы жыхарам горада, ён стане пастаянным.

Напярэдадні навагодніх свят, 28 снежня, у ратушы выступіць мінскі ансамбль старадаўняй музыкі «Кантабіле». У яго выкананні прагучаць музычныя творы Агінскага, Казлоўскага і іншых кампазітараў XVІІ—XІX стагоддзяў. Музыканты сыграюць на флейце, скрыпцы, віяланчэлі і клавесіне, які нядаўна набыў музей. Наведвальнікаў таксама чакае прыгожае тэатралізаванае прадстаўленне. Што датычыцца кошту білета, то ён сімвалічны — 45 тысяч рублёў.

Дарэчы, гэта не адзінае, чым можа зацікавіць музей магіляўчан і гасцей горада. Сёлета ён набыў вельмі шмат мастацкіх работ, сярод якіх — габелен з выявай анёла, які трымае герб Магілёва (прывілея Магілёву на магдэбургскае права). Тут захоўваецца адзінае ў краіне выданне Статута Княства Літоўскага, надрукаванага ў 1594—1595 гг. у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў. Музей выкупіў яго пры дапамозе спонсараў і жыхароў горада за 45 тысяч долараў. Да канца года ў музеі завершыцца стварэнне пастаяннай экспазіцыі «Магілёў эпохі магдэбургскага права».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.