Вы тут

Арыенціры для заробкаў настаўнікаў


ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі на­кі­ра­ваў у Са­вет Мі­ніст­раў афі­цый­ны зва­рот з прось­бай звяр­нуць ува­гу на тры­вож­ную сі­ту­а­цыю, якая скла­ла­ся ў аду­ка­цый­най га­лі­не. Зва­рот быў пад­рых­та­ва­ны па да­ру­чэн­ні V Пле­ну­ма ЦК Бе­ла­рус­ка­га пра­фе­сій­на­га са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі.

У пры­ват­нас­ці, га­лі­но­вы праф­са­юз звяр­тае ўва­гу ўра­да на ад­сут­насць ары­ен­ці­раў у апла­це пра­цы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў. Як пад­крэс­лі­ва­ец­ца ў зва­ро­це, за­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб аду­ка­цыі» та­кія ары­ен­ці­ры змя­шчаў. Так, згод­на з за­ко­нам, ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў па­він­на бы­ла быць не ні­жэй­шай за ся­рэд­ні ўзро­вень за­роб­каў у пра­мыс­ло­вас­ці, а пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву — пе­ра­вы­шаць яго не менш чым у 1,5 ра­за. За­кон уста­наў­лі­ваў так­са­ма і аб'­ёмы бюд­жэт­на­га фі­нан­са­ван­ня га­лі­ны. А Ко­дэкс аб аду­ка­цыі та­кія нор­мы не змя­шчае.

Па фак­це су­ад­но­сі­ны ўзроў­ню ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў сіс­тэ­мы аду­ка­цыі да ўзроў­ню за­роб­каў у пра­мыс­ло­вас­ці скла­лі ў Бе­ла­ру­сі ў 2011 го­дзе 68,6%, у 2012 го­дзе — 65,6% і за сту­дзень—каст­рыч­нік 2013 го­да — толь­кі 60,1%.

Га­лі­но­вы праф­са­юз пры­во­дзіць у якас­ці пры­кла­ду до­свед Ра­сіі, дзе, у ад­па­вед­нас­ці з фе­дэ­раль­ным За­ко­нам «Аб аду­ка­цыі ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі», вы­дат­кі на апла­ту пра­цы пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў не мо­гуць быць ні­жэй­шыя за ўзро­вень ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты ў ад­па­вед­ным суб'­ек­це Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, на тэ­ры­то­рыі яко­га раз­ме­шча­ны агуль­на­аду­ка­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі.

Ва Укра­і­не ары­ен­ці­рам у апла­це пра­цы пе­да­го­гаў слу­жыць па­каз­чык ся­рэд­ніх за­роб­каў у пра­мыс­ло­вас­ці.

Кі­раў­ніц­тва Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі кан­ста­туе, што па­вы­шэн­не з 1 ве­рас­ня 2013 года та­рыф­ных ста­вак пе­да­га­гіч­ным ра­бот­ні­кам на 25%, якое ад­бы­ло­ся ад­на­ча­со­ва з па­ве­лі­чэн­нем нор­маў пе­да­га­гіч­най на­груз­кі, фак­тыч­на толь­кі кам­пен­са­ва­ла рост пе­да­га­гіч­най на­груз­кі. Так, за дзе­сяць ме­ся­цаў 2013 го­да ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та на­стаў­ні­каў па­вя­лі­чы­ла­ся на 12,9%, а па­каз­чык ся­рэд­няй пе­да­га­гіч­най на­груз­кі на на­стаў­ні­ка з 1 ве­рас­ня па­вя­лі­чыў­ся на 12,2 пра­цэн­та. Больш за тое, у на­стаў­ні­каў з вы­со­кім уз­роў­нем на­груз­кі ад­бы­ло­ся на­ват зні­жэн­не за­роб­каў.

На па­ве­лі­чэн­не та­рыф­ных ста­вак не вы­дзя­ля­лі­ся да­дат­ко­выя срод­кі. Па­вы­шэн­не ад­бы­ло­ся ў рам­ках бя­гу­ча­га фі­нан­са­ван­ня.

Праф­са­юз про­сіць урад звяр­нуць ува­гу так­са­ма на тое, што за апош­нія га­ды не пры­ма­ла­ся ра­шэн­няў у га­лі­не апла­ты пра­цы пра­фе­сар­ска-вы­клад­чыц­ка­га са­ста­ву, акра­мя па­вы­шэн­ня з 1 сту­дзе­ня 2012 го­да на 50% акла­даў вы­клад­чы­кам, якія не ма­юць ву­чо­ных сту­пе­няў і зван­няў.

Так­са­ма на па­гар­шэн­не са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га ста­но­ві­шча ра­бот­ні­каў паў­плы­ва­ла змян­шэн­не вы­плат па ліст­ках ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.