Вы тут

Фестываль жывой музыкі "Мост"


Самы маштабны ў Беларусі музычны open-air пройдзе 3-4 ліпеня на аэрадроме “Баравая”. У мінулым годзе фэст сабраў рэкордную аўдыторыю  больш як 15 тысяч чалавек – запрашае правесці час у дружалюбнай кампаніі і атрымаць асалоду ад якаснай музыкі вядучых айчынных і замежных выканаўцаў самых розных музычных жанраў ад акустыкі да рок-н-рола.

Гасцей чакаюць 16 гадзін жывога гуку і мноства прыемных сюрпрызаў. У першы дзень музычнага свята адбудзецца Godskitchen Night Party – грандыёзная танцавальная праграма ў суправаджэнні візуальных спецэфектаў пад музыку папулярных дыджэяў, сярод якіх Paul Thomas, DJ і прадзюсар DANNIC, Andrew Rayel і DJ Gleb Glebov. Акрамя таго, для наведвальнікаў разгорнецца "горад" пад адкрытым небам: камфортная зона адпачынку, VIP-сектар і мноства пунктаў харчавання. Двухдзённая праграма шоу:

3 ліпеня – Akute, "Дай Дарогу!", On the Go, Stigmata, John Newman, Kasabian, Guano Apes.
4 ліпеня – Лепрыконсы, Валянцін Стрыкала, Ленінград, Louna, Skillet.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.