Вы тут

Ра­дзі­ма — і кры­лы, і кры­ні­ца для на­тхнен­ня


Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Ігар Пет­ры­шэн­ка ўру­чыў у Маск­ве ме­даль Фран­цыс­ка Ска­ры­ны вя­до­ма­му ра­сій­ска­му і бе­ла­рус­ка­му пісь­мен­ні­ку Ва­ле­рыю Ка­за­ко­ву.

4У апош­нія га­ды толь­кі ў Мін­ску па­ба­чы­лі свет шэсць кніг та­ле­на­ві­та­га паэ­та, пра­за­іка, пуб­лі­цыс­та. А лі­та­ра­тур­ны шлях Ва­ле­рыя Ка­за­ко­ва па­чы­наў­ся з пад­трым­кі, доб­рых слоў та­кіх пісь­мен­ніц­кіх сла­ву­тас­цяў Ра­сіі, як Анд­рэй Ваз­ня­сен­скі, Юна Мо­рыц... Ся­род мін­скіх вы­дан­няў на­ша­га зем­ля­ка — «Вы­бра­нае» ў се­рыі «Бе­ла­рус­кі кні­га­збор». Ад­на з кніг — «Пра­гну­тыя ня­бё­сы» ад­дру­ка­ва­на як па сён­няш­нім ча­се над­звы­чай вя­лі­кім на­кла­дам — 7000 эк­зэмп­ля­раў. Ва­ле­рый Мі­ка­ла­е­віч — член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі. За ўклад у ін­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы пісь­мен­ніц­кіх су­поль­нас­цяў ад­зна­ча­ны ме­да­лём СПБ «За вя­лі­кі ўклад у лі­та­ра­ту­ру».

Уру­ча­ю­чы дзяр­жаў­ную ўзна­га­ро­ду на­ша­му су­ай­чын­ні­ку (Ва­ле­рый Мі­ка­ла­е­віч на­ра­дзіў­ся на Ма­гі­лёў­шчы­не), Ігар Пет­ры­шэн­ка пад­крэс­ліў шмат­гран­ную ра­бо­ту пісь­мен­ні­ка ў гра­ма­дзе бе­ла­рус­кай ды­яс­па­ры ў Ра­сіі, звяр­нуў ува­гу на мно­гія іні­цы­я­ты­вы на­ша­га зем­ля­ка ў гра­мад­ска-па­лі­тыч­ных, куль­тур­на-асвет­ніц­кіх ста­сун­ках на­ро­даў Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі. Вы­ста­вы ў му­зе­ях, пад­трым­ка кні­га­вы­да­вец­кай дзей­нас­ці, пе­ра­да­ча мас­тац­кіх каш­тоў­нас­цяў, якія ма­юць да­чы­нен­не да Бе­ла­ру­сі, з роз­ных мас­тац­кіх скарб­ніц Ра­сіі — гэ­та да­лё­ка не поў­ны пе­ра­лік доб­рых спраў стар­шы­ні Фе­дэ­раль­най на­цы­я­наль­на-куль­тур­най аў­та­но­міі «Бе­ла­ру­сы Ра­сіі» Ва­ле­рыя Ка­за­ко­ва.

Пра ад­чу­ван­ні ў су­вя­зі з вы­со­кай ад­зна­кай, са­мім фак­там уру­чэн­ня ўзна­га­ро­ды ка­рэс­пан­дэнт за­пы­таў­ся ў са­мо­га Ва­ле­рыя Мі­ка­ла­е­ві­ча:

— Якія мо­гуць быць ад­чу­ван­ні, акра­мя ра­дас­най удзяч­нас­ці?.. А пра што ду­ма­ец­ца ў звяз­ку з гэ­тым... Ды, ві­даць, і пра тое, што Ра­дзі­ма для кож­на­га з нас, як твор­ча­га ча­ла­ве­ка, так і звы­чай­на­га, — і кры­лы, і кры­ні­ца на­тхнен­ня. Да род­най ста­рон­кі заў­сё­ды цяг­не, та­му і дом у мя­не ёсць у Бе­ла­ру­сі, та­му і ці­ка­вяць мя­не спра­вы ў род­най Ай­чы­не, за якую пе­ра­жы­ваю, за якую дум­ка­мі і сло­ва­мі ма­лю­ся.

Мі­ко­ла БЕР­ЛЕЖ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.