БАТЭ патрапіла на данецкіх гарнякоў, «Дынама» — на «Фіярэнціну»
Дзякуючы поспехам БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў і мінскага «Дынама» ў Лізе Еўропы ўпершыню дзве беларускія каманды згуляюць у групавой стадыі еўракубкаў. Лёсаванне адправіла барысаўчан у групу «Н», дзе беларусам прыйдзецца згуляць з данецкім «Шахцёрам», партугальскім «Порту» і іспанскім «Атлетыкам» з горада Більбаа. Усе сапернікі з імёнамі, тытуламі, аднак і з імі можна змагацца. А вось «Дынама» жэрабя вызначыў у сапернікі (група «К») грэчаскі ПАОК, французскі «Генгам» і легендарную італьянскую «Фіярэнціну».
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.