Вы тут

Светлы дом нашых дум


Лі­та­ра­тур­ны му­зей Ян­кі Ку­па­лы свят­куе сваё 70-год­дзе

Сён­ня ў скарб­ні­цы па­мя­ці пра на­род­на­га пес­ня­ра Бе­ла­ру­сі — ура­чыс­ты ве­чар «Яшчэ адзін крок на­пе­рад». «Ця­пер ста­іць тут свет­лы дом,/ Му­зей сла­ву­та­га паэ­та./ На­род­най лас­кай і цяп­лом/ К яму сця­жын­кі ўсе са­грэ­ты», — ме­на­ві­та гэ­ты­мі сло­ва­мі Анатоля Астрэйкі му­зей­шчы­кі-ку­па­лаў­цы за­пра­ша­юць у свой Дом гас­цей. З пы­тан­нем пра тое, што зна­чыць для іх спра­ва ўша­на­ван­ня па­мя­ці пра Паэ­та, што зна­чыць сам му­зей яго па­мя­ці, мы звяр­ну­лі­ся да су­час­ных бе­ла­рус­кіх паэ­таў і пра­за­ікаў.

19-28Алесь Ба­дак, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» — га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «По­лы­мя»:

— Ку­па­лаў­скі му­зей для мя­не — свое­асаб­лі­вы лі­та­ра­тур­ны храм, ку­ды я пры­хо­джу, каб па­спа­вя­дац­ца пе­рад Паэ­там, каб ад­чуць яго пры­сут­насць і ў жыц­ці, і ў са­мім са­бе, у сва­ёй ду­шы. Кож­ны з нас, пісь­мен­ні­каў, на­пэў­на, час ад ча­су ду­мае пра сваю знач­насць, а як пры­хо­дзіш у му­зей Ку­па­лы — та­ды ад­чу­ва­еш са­праўд­ную знач­насць лі­та­ра­ту­ры, та­ды пра­віль­на вы­зна­ча­еш сваё ўлас­нае мес­ца. Ку­па­ла над­звы­чай су­час­ны і не­аб­ход­ны сён­няш­ня­му гра­мад­ству.

19-29Ана­толь Бу­тэ­віч, пра­за­ік, пуб­лі­цыст:

— Уні­каль­ны вы­па­дак... Ідзе Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на. 1944 год. А ў вы­зва­ле­ным ад фа­шыс­таў Мін­ску па­чы­нае сваю пра­цу му­зей Ян­кі Ку­па­лы. Які кло­пат пра вы­ха­ван­не гра­мад­ства сі­ла­мі, срод­ка­мі мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры!.. Гэ­та ўраж­вае, пры­му­шае ад­па­вед­ным чы­нам ста­віц­ца да лі­та­ра­тур­най гіс­то­рыі, да гіс­то­рыі на­шай Ай­чы­ны ўво­гу­ле. Му­зей за мно­гія дзе­ся­ці­год­дзі стаў свое­асаб­лі­вым цэнт­рам вы­ха­ван­ня па­ва­гі да сло­ва, да чы­тан­ня. Мя­не пры­ваб­лі­вае сён­няш­няя экс­па­зі­цыя. Тут гра­мат­на спа­лу­ча­ны тра­ды­цыі, праў­да гіс­то­рыі і ін­тэр­ак­тыў­ныя срод­кі. У му­зей ці­ка­ва пры­хо­дзіць па не­каль­кі ра­зоў на год. Заў­сё­ды ад­кры­ва­еш неш­та но­вае. Пры­ем­на, што ада­дзе­на да­ні­на па­ва­гі і жон­цы паэ­та і ства­раль­ні­цы му­зея — цёт­цы Ула­дзі, Ула­дзі­сла­ве Фран­цаў­не Лу­цэ­віч. Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, ад­мі­ніст­ра­цыя му­зея ў наш ня­прос­ты час зра­бі­лі ўсё маг­чы­мае, каб му­зей кла­сі­ка на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры вы­гля­даў год­на.

19-31Тац­ця­на Сі­вец, га­лоў­ны рэ­дак­тар га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», па­эт:

— Ку­па­ла для мя­не — гэ­та і ма­ла­дыя па­мкнен­ні на­ша­га гра­мад­ства, жа­дан­не за­зір­нуць у заўт­ра. Мне ім­па­нуе, што ў му­зей з роз­ны­мі твор­чы­мі ідэ­я­мі ідзе лі­та­ра­тур­ная мо­ладзь. Ві­да­воч­на, што на­тхня­юць не толь­кі імя і па­мяць пра паэ­та, але і са­ма ат­мас­фе­ра му­зей­на­га жыц­ця. Му­зей Ян­кі Ку­па­лы ро­біць не толь­кі по­стаць паэ­та пры­ваб­най, але і на­блі­жае ўсё на­ша гра­мад­ства да лі­та­ра­ту­ры.

19-33На­вум Галь­пя­ро­віч, па­эт, пра­за­ік, га­лоў­ны ды­рэк­тар ра­дыё­стан­цыі «Бе­ла­русь»:

— Ку­па­лаў­скі му­зей — са­праў­ды сак­раль­нае мес­ца для кож­на­га, хто лю­біць не толь­кі бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру, але і наш край. Ян­ка Ку­па­ла — гэ­та го­нар, све­тач на­ро­да, кра­і­ны. Яго рад­кі — го­нар для бе­ла­ру­саў. Я даў­но з'яў­ля­ю­ся сяб­рам му­зея. І пры­хо­джу ў дом Ку­па­лы не толь­кі, каб па­зна­ё­міц­ца з но­вы­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі пра ге­нія, а каб су­стрэць мно­гіх лю­дзей, хто ша­нуе жыц­цё і твор­часць пес­ня­ра. Ку­па­лаў­цы бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юць леп­шае, што ёсць у на­шым на­ро­дзе. На ку­па­лаў­скіх ве­ча­ры­нах па­нуе шчы­рая ат­мас­фе­ра. Тут па­бы­ва­лі шмат­лі­кія гос­ці, пра­чы­та­лі вер­шы паэ­та на са­мых роз­ных мо­вах. Ураж­вае і іні­цы­я­ты­ва сла­ву­та­га спарт­сме­на Ва­дзі­ма Дзе­вя­тоў­ска­га, які ар­га­ні­зоў­вае ў му­зеі ве­чар чы­таль­ні­каў тво­раў Ку­па­лы — школь­ні­каў з По­лац­ка і На­ва­по­лац­ка.

Са свя­там, Ку­па­лаў­скі му­зей! Са свя­там усіх, хто чы­тае і ша­нуе Ку­па­лу!

Сяр­гей Шыч­ко.

Фота Наталлі Асмолы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.