Вы тут

Спрашчаем адаптацыю


2-7

Псіхолаг рэкамендуе прывучаць дзіця да самастойнасці

Гэта толькі калі мы становімся дарослымі, то пачынаем успрымаць паход у першы клас як сапраўднае свята. А некалі ж быў жах-страх. Не трэба забывацца пра гэта, калі вас распірае ад эйфарыі з нагоды ўсведамлення сябе бацькамі школьніка. Вельмі важна правільна паводзіць сябе, пазітыўна настроіць дзіця на пачатак новага жыцця. А таму — менш хлусні і бессэнсоўнага запалохвання. І ўсё будзе добра. Дзіця паступова прыстасуецца і да настаўнікаў, і да вялікай колькасці равеснікаў, і ў цэлым да школьнай атмасферы. Паспрабуйце быць проста ўважлівымі і шчыра зацікаўленымі. Невялікія парады загадчыцы псіхалагічнай лабараторыі Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Таццяны УШАКЕВІЧ будуць якраз да месца.

— Ці варта бацькам першаклашак унікаць і ўмешвацца ў школьныя канфлікты паміж дзіцем і равеснікамі?

— Унікаць у канфлікты варта заўсёды, хоць бы для таго, каб удзельнічаць у жыцці свайго дзіцяці. Магчыма, дзіця мае патрэбу ў парадзе, падтрымцы бацькоў. Самым важным момантам з іх боку павінна стаць навучанне дзіцяці самастойнаму вырашэнню канфліктаў з равеснікамі.

— А паміж дзіцем і настаўнікам?

— У гэтай сітуацыі ўмешвацца варта. І вырашаць канфлікт з пазіцыі «дарослы-дарослы». Важна абмеркаваць з настаўнікам, што менавіта адбываецца, а пасля паразмаўляць з дзіцем. У такіх сітуацыях бацькі павінны выступаць у ролі гэткіх «міравых суддзяў».

— Ці трэба першакласніку прытрымлівацца распарадку дня або ён павінен арыентавацца на сваё жаданне нешта рабіць?

— Калі дзіця пачынае вучыцца ў школе, вельмі важна прытрымлівацца правілаў арганізацыі часу. Па-першае, неабходна скласці распарадак дня; па-другое, прытрымлівацца гэтых правілаў штодня. Калі дзіця прыходзіць у школу, яно акунаецца ў новы свет, дзе яму патрэбна вельмі шмат сіл для засваення ведаў. І дзіця стамляецца. Каб не ўпусціць гэтага, каб дзіця магло паўнацэнна вучыцца, не хварэць пастаянна, жыццё першаклашкі трэба абавязкова распланаваць. Гэта і да дысцыпліны прывучыць, і папярэдзіць зніжэнне працаздольнасці.

— Ці трэба прыцягваць шасцігодкаў да абавязкаў па доме?

— Ці патрэбны дзецям абавязкі ў сям'і? Безумоўна, патрэбны, калі вы жадаеце вырасціць самастойнага, адказнага, мэтанакіраванага і разумнага чалавека. Калі ж ваша мэта — выхаванне інфантыльнага эгаіста, то пытанняў няма.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.