Вы тут

Ахілес, які жыве па сваіх правілах


Шмат­ра­зо­вы чэм­пі­ён све­ту па тай­скім бок­се Анд­рэй Ге­ра­сім­чук рас­каз­вае пра га­лоў­ную пе­ра­мо­гу ў кар'­е­ры, школь­ныя га­ды і бяс­спрэч­ныя іс­ці­ны.

Ад­ра­зу пас­ля Но­ва­га го­да пра­фе­сій­ны кік­бок­сінг ус­ка­лых­ну­ла сен­са­цыя: бе­ла­рус­кі ба­ец Анд­рэй Ге­ра­сім­чук пе­ра­мог чэм­пі­ё­на су­свет­на вя­до­май пра­моў­тар­скай ар­га­ні­за­цыі Glory Ры­ка Вяр­хо­ве­на. Пры­чым наш Ахі­лес, як на­зы­ва­юць Ге­ра­сім­чу­ка ў све­це K-1 і му­ай-тай, двой­чы ад­праў­ляў са­пер­ні­ка ў на­кдаўн. Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся з бак­сё­рам, каб да­ве­дац­ца, ча­го ба­яц­ца чэм­пі­ё­ны, як з «цяж­ка­га пад­лет­ка» вы­га­да­ваць пра­фе­сій­на­га спарт­сме­на і што ча­кае гэ­тыя ві­ды спор­ту ў на­шай кра­і­не.

28-18

Ліч­бы, мя­нуш­ка

— У ад­ной спар­тыў­най ін­тэр­нэт-кры­ні­цы знай­шла звест­кі, што на тва­ім ра­хун­ку 75 ба­ёў і 57 пе­ра­мог. Гэ­та ка­рэкт­ныя ліч­бы?

— А я не ве­даю. Ужо га­доў пяць не зай­ма­ю­ся пад­лі­ка­мі сва­іх ба­ёў, пе­ра­мог, па­ра­жэн­няў... Шчы­ра ка­жу­чы, гэ­та трэ­ба ўвесь час за­піс­ваць, бо бак­сё­ры на­са­мрэч хут­ка за­бы­ва­юць свае баі.

— Да­рэ­чы, пра ліч­бы. Вя­лі­кі рост, 196 см, з'яў­ля­ец­ца тва­ёй пе­ра­ва­гай?

— Так. У бок­се вя­лі­кі рост — гэ­та плюс... ка­лі ўмець ім пра­віль­на ка­рыс­тац­ца. Перш за ўсё гэ­та пе­ра­ва­га ў дыс­тан­цыі. З вя­лі­кай ад­лег­лас­ці пра­сцей да­стаць са­пер­ні­ка.

— Улет­ку ты як­раз вый­граў тур­нір-чац­вёр­ку, які ар­га­ні­за­та­ры на­зва­лі «Біт­ва гі­ган­таў звыш 2 мет­раў»...

— Там, да­рэ­чы, удзель­ні­чаў укра­ін­скі бак­сёр, яшчэ вы­шэй­шы за мя­не. Але і ва­жыў больш. Уво­гу­ле, роз­ні­ца ў не­каль­кі сан­ты­мет­раў не вель­мі ад­чу­валь­ная. Га­лоў­нае — за­ся­родж­вац­ца на сва­ёй пра­цы, сва­іх уда­рах, і та­ды ўсё ас­тат­няе ады­хо­дзіць на дру­гі план.

— А мя­нуш­ка «Ахі­лес» ад­куль уз­нік­ла?

— 2005 год, мой пер­шы пра­фе­сій­ны бой у Поль­шчы. Да­рэ­чы, гэ­та мой пер­шы і па­куль адзі­ны па­яды­нак па ба­ях без пра­ві­лаў. Трэ­ба бы­ло пры­ду­маць са­бе мя­нуш­ку. Адзін з ма­іх трэ­не­раў пра­па­на­ваў гэ­ты ва­ры­янт. Пад уплы­вам га­лі­вуд­ска­га філь­ма «Троя», які вый­шаў на год ра­ней.

— І ця­бе не хва­люе, што Ахі­лес перш за ўсё пра­сла­віў­ся дзя­ку­ю­чы свай­му сла­ба­му мес­цу?

— Гэ­та толь­кі ле­ген­да. З філь­ма мне за­пом­ніў­ся мо­мант, ка­лі ма­ці вы­праў­ля­ла Ахі­ле­са на Тра­ян­скую вай­ну і ка­за­ла: «Яшчэ да твай­го на­ра­джэн­ня я ве­да­ла, што за та­бой прый­дуць. Ка­лі ты за­ста­неш­ся, у ця­бе бу­дзе сям'я, дзе­ці... А ка­лі пой­дзеш, тваё імя за­ста­нец­ца ў гіс­то­рыі». Так і зда­ры­ла­ся. Для мя­не Ахі­лес — вя­лі­кі во­ін, а не сім­вал сла­бас­ці.

[caption id="attachment_69348" align="alignnone" width="600"]28-20 Андрэй Герасімчук адпраўляе ў накдаўн чэмпіёна Glory Рыка Верховена.[/caption]

Улю­бё­нец міль­ярд­най аў­ды­то­рыі

— Ты па­чы­наў з тай­ска­га бок­са. Мо­жаш ска­заць, што та­бе больш па ду­шы — К-1 ці му­ай-тай?

— Тай­скі бокс. У ім не трэ­ба ся­бе аб­мя­жоў­ваць. Вось прык­лад: ка­лі пра­во­дзіў бой у Кі­таі, да мя­не пад­бя­га­лі тай­цы і пы­та­лі­ся: «Ча­му ты не за­ва­ліў яго з лок­ця?» Са­праў­ды, пра­ца­ваў у клін­чы — ка­ле­ня­мі, і ка­лі б да­ба­віў лок­ця­мі, бой скон­чыў­ся б хут­чэй. Але ў К-1 та­кія пра­ві­лы — нель­га біць лок­ця­мі. Вось і пры­хо­дзіц­ца ся­бе пры­трым­лі­ваць. А я, шчы­ра ка­жу­чы, не люб­лю ста­віць пе­рад са­бой ме­жы.

— Дзе бы­лі са­мыя кам­форт­ныя ўмо­вы з тых мес­цаў, дзе ты бак­сі­ра­ваў?

— На­пэў­на, у Кі­таі. Толь­кі ўя­ві­це: К-1 збі­рае там міль­ярд­ную тэ­ле­аў­ды­то­рыю! Ад­па­вед­на і ар­га­ні­за­цыя ба­ёў на вы­шэй­шым уз­роў­ні. Усё як па га­дзін­ні­ку. Для мя­не гэ­та вель­мі важ­на.

— А як жа ат­мас­фер­ныя тай­скія баі пад ад­кры­тым не­бам?

— Спра­чац­ца не бу­ду — аў­тэн­тыч­на. Але вель­мі цяж­ка. Там жа якое на­двор'е! Го­ра­ча, віль­гот­на...Ця­бе аб­лі­ва­юць ха­лод­най ва­дой з іль­дом, а праз хві­лі­ну ты зноў ледзь­ве не атрым­лі­ва­еш цеп­ла­вы ўдар. Доб­ра, ка­лі ёсць ве­цер: аб­лі­лі — і ты як пад кан­ды­цы­я­не­рам. Але час­цей за ўсё паў­та­ра­ец­ца пер­шы сцэ­нар.

— Аца­ні пра­фе­сій­ны ры­нак му­ай-тай і К-1 у краінах СНД.

— Ён раз­ві­ва­ец­ца, па­шы­ра­ец­ца. Вя­до­ма, па­куль мы не мо­жам за­пра­шаць су­свет­ных «зо­рак», бо для гэ­та­га па­трэб­ны вель­мі вя­лі­кія гро­шы. Не ма­гу ска­заць з упэў­не­нас­цю, што ад­ной­чы ра­сій­скія ці бе­ла­рус­кія пра­моў­та­ры змо­гуць вый­сці на па­доб­ны ўз­ро­вень... У нас усё ж та­кі ін­шая спар­тыў­ная куль­ту­ра, ін­шыя тра­ды­цыі. Не­ка­то­рыя ка­жуць — не алім­пій­скія дыс­цып­лі­ны, та­му і ня­ма сур'­ёз­на­га раз­віц­ця. Хоць Між­на­род­ны алім­пій­скі ка­мі­тэт ужо не раз раз­гля­даў маг­чы­масць уклю­чэн­ня тай­ска­га бок­са ў алім­пій­скую пра­гра­му. У лю­бым вы­пад­ку на мес­цы не ста­ім. Ле­там у Мін­ску ла­дзі­лі баі ў цыр­ку. Усё прай­шло як па мас­ле: клас­ная ат­мас­фе­ра, вы­дат­ная ар­га­ні­за­цыя, і па­ядын­кі атры­ма­лі­ся пры­го­жыя.

Зма­гац­ца з улас­ны­мі стра­ха­мі

— Пра па­яды­нак з Вяр­хо­ве­нам ты ска­заў, што бой атры­маў­ся пра­сцей­шым, чым ты ча­каў. Та­кое час­та зда­ра­ец­ца?

— Усё за­ле­жыць ад на­строю. Мож­на не­да­аца­ніць са­пер­ні­ка, і тое, што зда­ва­ла­ся лёг­кай пе­ра­мо­гай, абер­нец­ца крыўд­ным па­ра­жэн­нем. Вя­до­ма, та­кі па­яды­нак мож­на вы­ра­та­ваць, але гэ­та вель­мі ня­прос­та. Трэ­ба цал­кам мя­няць план на бой, пад­ладж­вац­ца пад са­пер­ні­ка... Пры­чым ім­гнен­на! У мя­не бы­ва­лі па­доб­ныя па­ядын­кі. Вы­хо­дзіў на рынг і ра­зу­меў, што за­над­та рас­сла­біў­ся. Але з-за гэ­та­га баі не прай­гра­ваў. Згон­ка ва­гі пе­ра­шка­джа­ла, а не­да­на­строй — не.

— Па­доб­ныя мо­ман­ты, што нель­га не­да­ацэнь­ваць са­пер­ні­ка, трэ­ба на­строй­вац­ца аб­са­лют­на на кож­ны па­яды­нак, пры­хо­дзяць з прак­ты­кай ці пад­каз­ва­юць трэ­не­ры?

— Пер­ша­па­чат­ко­ва, на­пэў­на, пад­каз­ва­юць трэ­не­ры. А пас­ля ўжо за­па­мі­на­еш, і гэ­та амаль ста­но­віц­ца тва­ім крэ­да. Аў­та­ры­тэт трэ­не­ра вель­мі важ­ны. Не­здар­ма іс­нуе та­кая пры­маў­ка: «Ка­лі б ста­расць маг­ла, а ма­ла­досць ве­да­ла». Лі­чу ся­бе шчас­лі­вым ча­ла­ве­кам, бо мя­не ву­чы­лі са­праў­ды леп­шыя ў сва­ёй спра­ве.... Але да не­ка­то­рых іс­цін, не­су­мнен­на, пры­хо­дзіш са­ма­стой­на. Я вось з га­да­мі зра­зу­меў, што ўсе стра­хі ў нас у га­ла­ве. І ка­лі ад іх па­зба­віц­ца, ня­ма ні­чо­га не­маг­чы­ма­га.

— Да­рэ­чы, у ця­бе ёсць ней­кія жыц­цё­выя стра­хі, фо­біі?

— Так. Са­бак ба­ю­ся. У да­лё­кім дзя­цін­стве адзін па­ку­саў, а на­ступ­ствы — да­гэ­туль (усмі­ха­ец­ца). Але ге­рой ад ба­яз­ліў­ца тым і ад­роз­ні­ва­ец­ца, што здоль­ны зма­гац­ца са сва­і­мі стра­ха­мі. Упэў­не­ны, што ка­лі ўзнік­не па­гро­за для жыц­ця, я і не ўспом­ню пра тое, што ба­ю­ся са­бак. У та­кія мо­ман­ты ўклю­ча­ец­ца ін­стынкт са­ма­за­ха­ван­ня, і ты ду­ма­еш зу­сім па-ін­ша­му.

— У звы­чай­ным жыц­ці пры­хо­дзі­ла­ся ка­рыс­тац­ца пра­фе­сій­ны­мі на­вы­ка­мі ці ўсё аб­ме­жа­ва­ла­ся два­ро­вы­мі раз­бор­ка­мі ў дзя­цін­стве?

— Быў адзін эпі­зод, які ма­гу ўспом­ніць. Але да бой­кі ўсё ж спра­ва не дай­шла. Не­каль­кі га­доў та­му ў Мін­ску, пас­ля бою, іш­лі з бра­там у кра­му. Азі­ра­ю­ся, гля­джу — хло­пец б'е дзяў­чы­ну. Звяр­та­ю­ся да яго: «Тар­ма­зі! Ты што ро­біш?». Ён ідзе на мя­не. Па­чаў ад­во­дзіць яго ўбок, каб не хва­ля­ваць мі­на­коў, хло­пец па­чаў зда­ваць на­зад. Але на гэ­тым гіс­то­рыя не скон­чы­ла­ся. Стаю ў кра­ме на ка­се, па­ды­хо­дзіць да мя­не той хло­пец і ка­жа: «Трэ­ба па­гу­та­рыць». Вы­хо­джу на ву­лі­цу — ста­іць ма­шы­на мі­лі­цыі. У мя­не аж­но скі­ві­ца ад­віс­ла: вось та­кі прад­стаў­нік пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў!

28-19

«На­стаў­ні­ца вы­ста­ві­ла мне ўльты­ма­тум»

— У тай­скі бокс ты тра­піў дзя­ку­ю­чы са­цы­яль­на­му пра­ек­ту «Доб­рая сі­ла». У чым за­клю­ча­ла­ся твая гіс­то­рыя «цяж­ка­га пад­лет­ка»?

— З до­ма не ўця­каў, у бла­гія кам­па­ніі не трап­ляў (смя­ец­ца). Прос­та час ад ча­су ў шко­ле і ву­чы­лі­шчы ўзні­ка­лі кан­флік­ты з вы­клад­чы­ка­мі. У мя­не ёсць та­кая якасць: я не ба­ю­ся вы­каз­ваць сваю дум­ку. На­ват ка­лі яна са­мая не­па­пу­ляр­ная. Зра­зу­ме­ла, што на­стаў­ні­каў, як і лю­бых ін­шых лю­дзей, на­дзе­ле­ных пэў­най ула­дай, та­кая пра­ма­лі­ней­насць за­да­во­ліць не маг­ла. Кан­флікт з клас­ным кі­раў­ні­ком у шко­ле ўво­гу­ле вы­ра­шаў­ся ўльты­ма­ту­мам: аль­бо мя­не пе­ра­вод­зяць у ін­шы клас, аль­бо яна ад­маў­ля­ец­ца ад клас­на­га кі­раў­ніц­тва. У вы­ні­ку я за­стаў­ся. А вось за­вуч з ву­чы­лі­шча па­сту­пі­ла больш муд­ра: ад­вя­ла мя­не ў сек­цыю му­ай-тай, дзе мая гі­пер­ак­тыў­насць пры­да­ла­ся.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, вы­дат­ні­кам ця­бе на­зваць бы­ло нель­га?

— Ву­чыў­ся я, між ін­шым, ня­дрэн­на. Бал атэс­та­та ў мя­не быў 4,2 па пя­ці­баль­най шка­ле. Мне па­да­ба­лі­ся прад­ме­ты, дзе мож­на бы­ло па­раз­ва­жаць — лі­та­ра­ту­ра, гіс­то­рыя... А вось з мо­ва­мі бы­лі праб­ле­мы. Бо там — пра­ві­лы, і без іх ні­ку­ды. Тое ж да­ты­чыц­ца геа­мет­рыі. Не іш­ла! Бо ка­лі ты не ве­да­еш пра­ві­лы па­бу­до­вы той ці ін­шай фі­гу­ры, у ця­бе ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Вось з ал­геб­рай — ін­шая спра­ва. Там пра­цу­юць за­ко­ны ло­гі­кі: па­ду­маў, па­кру­ціў за­да­чу і ра­шыў.

— Ты час­та паў­та­ра­еш сло­вы «аб­ме­жа­ван­не», «ме­жы». Але ў жыц­ці шмат та­кіх бар'­е­раў — ма­раль­на-этыч­ныя нор­мы і прын­цы­пы, ня­пі­са­ныя за­ко­ны, па якіх жы­ве гра­мад­ства. Як ты спраў­ля­еш­ся з гэ­тым?

— Ад­на спра­ва, ка­лі та­бе на­вяз­ва­юць гэ­тыя нор­мы і пры­му­ша­юць з імі жыць. І зу­сім ін­шая, ка­лі ты пры­ма­еш пра­ві­лы гуль­ні і без уся­ля­кіх ва­ган­няў імі кі­ру­еш­ся. Зра­зу­ме­ла, што ча­ла­век па­ві­нен ве­даць пэў­ныя ме­жы, каб не бы­ло ўсё­да­зво­ле­нас­ці і ха­о­су. Але толь­кі ён сам мо­жа вы­стаў­ляць гэ­тыя ме­жы пе­рад са­бой. Вось што я маю на ўва­зе. На­пэў­на, та­му К-1 для мя­не ў пэў­ным сэн­се вы­клік. Гэ­та вель­мі ня­прос­та, ка­лі пад­час бою суд­дзі па­чы­на­юць «пры­бі­раць» на­пра­ца­ва­ныя эле­мен­ты. Ча­сам атрым­лі­ва­ец­ца так, што з-за гэ­та­га ты не мо­жаш па­ка­заць і па­ло­ву та­го, што ўме­еш, і та­ды пры­хо­дзіц­ца вы­ціс­каць мак­сі­мум з мі­ні­му­му.

У су­вя­зі з пры­ро­дай

— У ця­бе ёсць ці­ка­вае хо­бі: ты лю­біш збі­раць гры­бы. Гэ­та, на­пэў­на, пай­шло з дзя­цін­ства?

— На­пэў­на, так. Усе свае лет­нія ка­ні­ку­лы я пра­во­дзіў на вёс­цы ў ба­бу­лі. А там якія за­ба­вы? Пер­шы ме­сяц — се­на, дру­гі — яга­ды, трэ­ці — гры­бы. Апош­ні за­ня­так вы­клі­каў у мя­не най­боль­шы азарт. Хоць гэ­та крыш­ку дзіў­на, бо я не вя­лі­кі ама­тар ес­ці гры­бы. Уво­гу­ле не шка­дую, што рос вось та­кім вяс­ко­вым хлоп­цам. Пры­ро­да, на­ту­раль­нае хар­ча­ван­не (у ба­бу­лі бы­лі дзве ка­ро­вы, ку­ры)... Ма­быць, та­му і вы­рас та­кім ду­жым і зда­ро­вым.

— Уга­даю, ка­лі ска­жу, што ты ад­да­еш пе­ра­ва­гу ад­па­чын­ку на пры­ро­дзе, а не клуб­ным ту­соў­кам?

— Гэ­та праў­да. Я ўво­гу­ле не вель­мі люб­лю га­рад­скую мі­тус­ню і ма­ру па­бу­да­ваць дом пад Мінск­ам. Каб по­бач — ля­сок, лу­гі, па­лі... Су­вязь з пры­ро­дай для мя­не са­праў­ды важ­ная рэч. Не­здар­ма, па ін­дый­скай фі­ла­со­фіі, пер­шая, га­лоў­ная чак­ра ча­ла­ве­ка пад­сіл­коў­ва­ец­ца ад жы­во­га све­ту. Я шмат дзе быў і роз­ныя края­ві­ды ба­чыў, але на­шы мне блі­жэй­шыя за ўсіх. Ад су­зі­ран­ня тро­пі­каў ці гор маё сэр­ца не б'ец­ца так час­та і моц­на, як до­ма.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.