Вы тут

Пяць тэндэнцый сучбелліту


Ёсць у мя­не та­кая тра­ды­цыя — на па­чат­ку но­ва­га го­да рас­па­вя­даць чы­та­чам пра леп­шыя бе­ла­рус­кія кні­гі го­да мі­ну­ла­га… Вось толь­кі сё­ле­та зда­ры­ла­ся так, што рэй­тын­гі леп­шых кніг го­да ста­лі з'яў­ляц­ца яшчэ да па­чат­ку зі­мо­вых свят. Хі­ба толь­кі ля­ні­вы рэ­дак­тар не па­са­дзіў сва­іх жур­на­ліс­таў вы­зна­чаць, хто ў нас са­мы леп­шы, кру­ты, то­па­вы! Хоць яшчэ зу­сім ня­даў­на мы і не чу­лі пра та­кую з'я­ву, як «топ» па­пу­ляр­ных кніг, ды і на­огул на пісь­мен­ні­каў не гля­дзе­лі з пунк­ту гле­джан­ня за­ня­та­га імі мес­ца. Пісь­мен­ні­кі дзя­лі­лі­ся на кла­сі­каў і су­час­ні­каў, паэ­таў і пра­за­ікаў, лю­бі­мых і не­ці­ка­вых. Але ўсё змя­ша­ла­ся ў су­час­ным кніж­ным све­це, і ця­пер на­ват пра­фе­сі­я­на­лу цяж­ка за­ры­ен­та­вац­ца — а што ўсё ж ад­бы­ва­ец­ца з на­шай лі­та­ра­ту­рай?

Ад­ной з ві­да­воч­ных тэн­дэн­цый сён­няш­ня­га дня мож­на на­зваць рост ці­ка­вас­ці да на­цы­я­наль­най лі­та­ра­ту­ры. Праў­да, не столь­кі з бо­ку чы­та­ча, коль­кі з бо­ку срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, пры­чым за­ці­ка­ві­лі­ся на­цы­я­наль­ным сло­вам на­ват сай­ты, вель­мі да­лё­кія ад праб­лем куль­ту­ры. Бе­ла­рус­кія кні­гі, бе­ла­рус­кія моў­ныя кур­сы, бе­ла­рус­кая вы­шыў­ка, са­ма мо­ва ў якас­ці са­ма­стой­на­га ге­роя лі­та­ра­тур­ных тво­раў — гэ­та тое, што не­ча­ка­на ста­ла мод­ным. Цяж­ка не за­ўва­жыць па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці раз­на­стай­ных кніж­ных клу­баў, но­вых куль­тур­ных пля­цо­вак для су­стрэч з пісь­мен­ні­ка­мі і прэ­зен­та­цый. Хоць, трэ­ба пры­знаць, ін­фар­ма­цыя пра іх ад­кры­та пе­ра­важ­на тым, хто ка­рыс­та­ец­ца ін­тэр­нэ­там. Па­боль­ша­ла і ін­тэр­в'ю з пісь­мен­ні­ка­мі, і кніж­ных агля­даў… Але, за­ўва­жу, аса­біс­та ў мя­не страч­ва­ец­ца да­вер да сён­няш­ніх рэ­цэн­зен­таў — які ўжо раз да­во­дзіц­ца ад­кла­даць, не да­чы­таў­шы, раз­рэ­кла­ма­ва­нае як шэ­дэўр вы­дан­не, шка­ду­ю­чы пра змар­на­ва­ныя гро­шы! Лі­та­ра­тур­най кры­ты­кі — асаб­лі­ва ў элект­рон­ных СМІ — ста­но­віц­ца больш, але ві­да­воч­на рас­це і ад­со­так мер­ка­ван­няў суб'­ек­тыў­ных, не­пра­фе­сій­ных, якім не да­еш ве­ры.

Дру­гой су­час­най тэн­дэн­цы­яй мож­на на­зваць уз­нік­нен­не пра­ект­най лі­та­ра­ту­ры як цэ­лас­най з'я­вы. Ка­лі кні­гу ства­рае не адзін аў­тар, як ра­ней, а цэ­лы ка­лек­тыў па­ма­га­тых — мас­та­коў, рэ­дак­та­раў, пе­ра­клад­чы­каў, якія ады­гры­ва­юць ро­лю ў лё­се кні­гі не менш важ­ную, чым пісь­мен­нік. Гэ­тую з'я­ву ад­зна­ча­ла і ў мі­ну­лым го­дзе, але та­ды гэ­та зда­ва­ла­ся чымсь­ці дзіў­ным, вы­ключ­ным. Ця­пер жа, дзя­ку­ю­чы ін­тэр­нэт-рэ­сур­су 34mаg.nеt і, у пры­ват­нас­ці, зме­шча­на­му на ім муль­ты­лэй­блу «Пяр­шак», чы­тач мае маг­чы­масць атры­маць ва ўсіх сэн­сах доб­ра зроб­ле­ныя кні­гі. Су­пра­цоў­ніц­тва з гэ­тым рэ­сур­сам дае пісь­мен­ні­кам шанц «рас­кру­ціц­ца», асаб­лі­ва ў ма­ла­дзёж­ным ася­род­ку, а так­са­ма бяс­плат­нае рас­паў­сюдж­ван­не элект­рон­ных вер­сій кніг. Так, аў­та­раў там па­куль не шмат, але іх ім­ёны на слы­ху… Ві­да­воч­на, што тво­ры Яў­ге­на Увя­дзен­ска­га, Аляк­сея Талс­то­ва, Вік­та­ра Мар­ці­но­ві­ча, Ро­мы Свеш­ні­ка­ва ста­лі шы­ро­ка вя­до­мы­мі не толь­кі дзя­ку­ю­чы іх та­лен­ту, але і не ў ма­лой сту­пе­ні та­му, што іх па­пу­ля­ры­за­цы­яй зай­ма­лі­ся та­ле­на­ві­тыя рэ­дак­та­ры і ме­не­джа­ры. Але аса­біс­та мне гэ­ты факт не за­мі­наў чы­таць іх кні­гі.

Трэ­цяй за­ўваж­най тэн­дэн­цы­яй у сён­няш­няй лі­та­ра­ту­ры з'яў­ля­ец­ца ўва­га да па­да­рож­жаў. Прак­тыч­на ўсе пе­ра­лі­ча­ныя вы­шэй аў­та­ры пра­цу­юць у жан­ры тра­ве­ло­гу — лі­та­ра­тур­ных на­та­так, на­кі­даў, якія ча­сам і ства­ра­юц­ца ў да­ро­зе. Звы­чай­на гэ­та зні­та­ва­ныя між са­бой эсэ пра чу­жую кра­і­ну, якія да­юць пісь­мен­ні­ку маж­лі­васць не столь­кі рас­ка­заць пра ін­шых і ін­шае, коль­кі зра­зу­мець сваё ўлас­нае, якое доб­ра вы­лу­ча­ец­ца на кант­рас­це па­раў­на­ння. Ці­ка­ва, што пісь­мен­ні­кі ад­праў­ля­юц­ца ў ванд­роў­ку па но­выя вон­ка­выя ўра­жан­ні — края­ві­ды, звы­чаі, эк­зо­ты­ку, а вяр­та­юц­ца з но­вы­мі ве­да­мі пра ўлас­ную ча­ла­ве­чую сут­насць. Ся­род тых, хто ці­ка­ва рас­каз­вае пра свае па­да­рож­жы, хо­чац­ца ад­зна­чыць Сяр­гея Аб­ла­мей­ку, аў­та­ра кні­гі «На­сталь­гія»… Аса­біс­та мне жанр тра­ве­ло­гу па­да­ба­ец­ца тым, што ў ім вост­ра ад­чу­ва­юц­ца рух, ды­на­мі­ка, су­час­насць.

Ад­нак чац­вёр­тай тэн­дэн­цы­яй лі­та­ра­тур­на­га го­да мо­жна на­зваць вяр­тан­не гіс­та­рыч­най про­зы, якая зноў, амаль як у 90‑я, ста­ла па­пу­ляр­най ся­род пісь­мен­ні­каў. Так, у 2014‑м вый­шла аж­но дзве кні­гі Люд­мі­лы Руб­леў­скай з аван­тур­на-пры­год­ніц­кай се­рыі пра ма­ла­до­га шлях­ці­ца Пра­нці­ша Вы­рві­ча і яго сяб­роў. Дзіў­най і не­звы­чай­най для су­чбел­лі­ту, дзе аў­та­ры апош­нім ча­сам пі­шуць спе­хам, быц­цам агню па­зы­чыў­шы, зда­ла­ся кні­га Ан­то­на Фран­ці­ша­ка Бры­ля «Ян Ял­муж­на». Гэ­тая гіс­то­ры­ка-фан­та­зій­ная апо­весць вы­дае ў аў­та­ры ра­ман­ты­ка і доб­ра­га знаў­цу мі­нуў­шчы­ны, які не ба­іц­ца стра­ціць час на ста­ран­нае вы­шту­коў­ван­не мас­тац­ка­га тэкс­ту. Тым, хто лю­біць больш тра­ды­цый­ную гіс­та­рыч­ную про­зу, вар­та ве­даць пра тое, што ў 2014 го­дзе вый­шлі «Пра­клён міт­ра­па­лі­та Фе­а­фі­ла» Ула­дзі­мі­ра Ма­жы­лоў­ска­га і «Грэх» Але­ся Усе­ні, якія, ня­гле­дзя­чы на наз­вы, раз­лі­ча­ны на лю­дзей кан­сер­ва­тыў­ных, са ста­лы­мі по­гля­да­мі і гус­та­мі.

Пя­тай тэн­дэн­цы­яй на­зва­ла б з'яў­лен­не вя­лі­кай коль­кас­ці кніг, на­пі­са­ных у жан­ры, які за мя­жой звы­чай­на на­зы­ва­юць nоn-fісtіоn, а ў нас — лі­та­ра­ту­рай фак­та. Гэ­та тэкс­ты, якія больш звер­ну­ты да рэ­аль­на­га жыц­ця, чым да вы­мыс­лу, фан­та­зіі. Спо­са­бы су­іс­на­ван­ня да­ку­мен­та і аў­тар­скай са­ма­рэ­флек­сіі ў та­кіх тэкс­тах са­мыя роз­ныя. Так, пісь­мен­нік Адам Гло­бус да­вя­ра­ец­ца толь­кі ўлас­най па­мя­ці («Парт­рэ­ты»), а гіс­то­рык Ігар Мель­ні­каў — вы­ключ­на ар­хіў­ным да­ку­мен­там («За­ход­не­бе­ла­рус­кая ат­лан­ты­да 1921–1941 гг.»). Дзя­ніс Мар­ці­но­віч («Жан­чы­ны ў жыц­ці Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча») спра­буе за­ста­вац­ца аб'­ек­тыў­ным, а Аль­герд Ба­ха­рэ­віч на­ват ка­лян­дар здат­ны пе­ра­тва­рыць у зай­маль­нае чыт­во («Ка­лян­дар Ба­ха­рэ­ві­ча»). Се­вя­рын Квят­коў­скі ро­біць стаў­ку на ін­тэр­в'ю з су­час­ні­ка­мі («Як я стаў бе­ла­ру­сам»), а Ба­рыс Крэ­пак ад­дае пе­ра­ва­гу асэн­са­ван­ню і за­ма­ца­ван­ню мі­ну­ла­га («Вяр­тан­не ім­ёнаў: на­ры­сы пра мас­та­коў»).

Без­умоў­на, аў­та­раў, якія вы­да­лі свае кні­гі ў мі­ну­лым го­дзе, знач­на больш, і мно­гія з іх вар­тыя та­го, каб пра іх пі­са­лі і га­ва­ры­лі не толь­кі кры­ты­кі, але і чы­та­чы. Але ў гэ­тым вы­пад­ку ха­це­ла­ся рас­ка­заць ме­на­ві­та пра тое, што сён­ня мод­на і ак­ту­аль­на ў су­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Спа­дзя­ю­ся, ця­пер вы ўзбро­е­ны. Са­мы час іс­ці ў кні­гар­ню!

Ган­на КІС­ЛІ­ЦЫ­НА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.