Шчасце


Не шукаў я шчасця

пад вярбою

І падкоў пад стрэхі

не хаваў —

Здабываў яго

на полі бою,

Як Радзіму-маці ратаваў.

 

Я дайшоў да самага

Берліна,

Хоць не раз, падбіты,

падаў ніц —

Каб жыццё ў маім краі

бурліла,

Як бурліць бальзам

жывых крыніц.

Не шукаў я шчасця

пад вярбою.

Там шукаць не раю і табе.

Я яго выносіў

прама з бою —

Гартаваў яго ў барацьбе.

Васіль Лаўрыновіч, г. Глуск

Ад рэдакцыі:

Як паведамілі спецыялісты цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аўтар гэтых радкоў Васіль Апанасавіч Лаўрыновіч нарадзіўся ў 1923 годзе. Пасля заканчэння Тамбоўскага вышэйшага артылерыйскага вучылішча ваяваў пад Ленінградам і Масквой, быў паранены, браў удзел у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы і сапраўды «дайшоў да самага Берліна». Пасля дэмабілізацыі Васіль Апанасавіч працаваў у школе — настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, завучам; праз усё жыццё пранёс любоў да прыгожага пісьменства! Ды і цяпер, нягледзячы на ўзрост, па-ранейшаму піша вершы, шмат чытае, цягам многіх дзесяцігоддзяў выпісвае газету «Звязда».

Так трымаць, шаноўны Васіль Апанасавіч! Дзякуй за навуку! У тым ліку — і як шукаць шчасце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.