Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Запякаем гародніну з духмянай сырнай паніроўкай


Многія сутыкаюцца з праблемай, што гародніна ў духоўцы часта атрымліваецца не вельмі смачнай, губляе сваю сакавітасць і тэк-
стуру. Паспрабуем змяніць гэту сітуацыю: баклажаны, шынкі і перац будуць запечаныя гэтак жа апетытна, як бульба з сырнай паніроўкай.
Спатрэбіцца: баклажан — 1 шт., маладыя кабачкі — 2 шт., перац — 2 шт., бульба — 2 шт., паніровачныя сухары — 150 г, цвёрды сыр — 70 г, часнок — 2 зубчыкі, соль і чорны перац — на смак, пятрушка — 3-4 галінкі, алей.

Нарэжце баклажан, кабачкі і бульбу тонкімі брусочкамі, падобнымі на бульбачку-фры. Ачысціце перац знутры і таксама нарэжце яго тонкімі палоскамі.

У асобнай місцы змяшайце дробна надзёрты сыр, паніровачныя сухары, соль і чорны перац. Дадайце прапушчаныя праз прэс зубчыкі часнаку, дробна нарэзанае зяленіва і крыху алею. Змяшайце ўсе інгрэдыенты.

Абвальвайце старанна кожны агароднінны брусочак у атрыманай паніроўцы.

Выкладзеце запаніраваную гародніну на бляху, папярэдне засланую пергаментам. Адпраўце яе ў разагрэтую духоўку на 25 хвілін пры 190 градусах.

Падавайце запечаную гародніну з рознымі соусамі.


Як упрыгожыць вярбу на Вербніцу?

Вербная нядзеля святкуецца роўна за тыдзень да Вялікадня. У Вербніцу вернікі ідуць у храм і асвячаюць першую расліну, што распускаецца вясной. У нас гэта галінкі вярбы. Потым асвечаная вярба цэлы год захоўваецца дома як абярэг ад зла і ўсякіх бед. А праз год старую галінку, як правіла, спальваюць, і нясуць у храм новую.

Дзе ўзяць?

Звычайна гэтае дрэўца любіць вільготныя месцы: багністыя лугі ці берагі вадаёмаў. Адрозніць патрэбныя галінкі дастаткова проста. Маладая вярба мае чырванаваты колер кары, і коцікі ў яе распускаюцца пухнатыя, серабрыста-шэрага колеру. Галінкі вярбы лёгка ламаюцца.

Для асвячэння вы можаце сабраць букет з галінак. Некаторыя выломліваюць столькі дубчыкаў, колькі чалавек жыве ў сям’і.

Чым упрыгожваць?

Асвячоная вярба захоўваецца дома. Таму з яе можна зрабіць цікавы інтэр’ерны дэкор. Упрыгожваюць галінкі часцей за ўсё кветкамі, стужкамі. Лепш за ўсё для дэкору падыдуць штучныя расліны.

Вярба, упрыгожаная зелянінай

Коцікі са звычайнымі зялёнымі галінкамі — далікатнае спалучэнне. Такі букет потым можна паставіць у любым пакоі.
Серабрыстыя пупышкі вярбы, якія распусціліся, добра адцяняюць мясістыя бліскучыя лісты эўкаліпта. Нават просты чарот з вярбой даюць выдатнае спалучэнне.

Вярба ў экастылі

Для вербачкі ў экастылі патрэбны альбо натуральныя ўпрыгожванні, альбо максімальна падобныя на іх. Гэта могуць быць сухацветы, галінкі гіпсафілы, бавоўна. Перавязваць вярбу ў такім разе лепш проста ніткай ці мешкавінай.

Вясновы букет з вярбы

Галінкі вярбы выдатна спалучаюцца з любой зелянінай і вясновымі кветкамі. Прыгожа глядзяцца з коцікамі, якія распусціліся, нарцысы, крокусы, гіяцынты, ландышы, падснежнікі. Што будзе пераважаць у вашым букеце, вырашайце самі. Галінкі вярбы аднолькава добрыя самі па сабе і як спалучаюцца з любой зелянінай і вясновымікветкамі. Прыгожа глядзяцца з коцікамі, якія распусціліся, нарцысы, крокусы, гіяцынты, ландышы, падснежнікі. Што будзе пера важаць у в шым букеце, вырашайце самі. Галінкі вярбы аднолькава добрыя самі па сабе і як дадатак да іншых раслін.

Экзатычны букет з вярбы


Мілыя коцікі выдатна адцяняюць і больш арыгінальныя расліны. На прыклад, вярба добра спалучаецца з галінкай архідэі. Вельмі незвычай на глядзіцца вярба з калай, якая распускаецца. Яркая страліцыя і галін кавяр бы таксама даюць цікавае спалучэнне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.