Вы тут

Распрацоўка навукоўцаў БДУІР выяўляе ракавую пухліну на ранняй стадыі


Нанараспрацоўку, якая выяўляе ракавую пухліну на ранняй стадыі, прапануюць практычнай медыцыне навукоўцы БДУІР. Яна ўяўляе з сябе мініяцюрную падложку з порыстага крэмнію. Для правядзення аналізу патрабуюцца спецыяльнае абсталяванне і кропля любой фізіялагічнай вадкасці чалавека (крыві, слязы або поту), якая дапаможа выявіць у арганізме наяўнасць ракавых клетак.


Асноўная перавага — гэта таннасць аналізаў і хуткасць метаду. Кошт падложкі складае ўсяго 1 еўра. Такім чынам, аднойчы выдаткаваўшы сродкі на закупку абсталявання, можна знізіць выдаткі на аналізы ў 2-3 разы. Вынік аналізу становіцца вядомы ўжо праз 3 гадзіны, у той час як сёння чакаць аналагічнага аналізу на наяўнасць анкамаркераў у крыві даводзіцца цэлы тыдзень...

— Невядомасць і чаканне выклікаюць у чалавека стрэс, а ён — не лепшы саюзнік у лячэнні раку, — падкрэслівае начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы БДУІР Іна Сівохіна. — Чым хутчэй ліквідуецца інфармацыйны прабел, тым хутчэй чалавек прымае правільнае рашэнне і пачынае дзейнічаць.

Нанараспрацоўка падыходзіць для дыягностыкі практычна ўсіх відаў хваробы — ад раку прастаты і лёгкіх да малочнай залозы і лейкеміі. Немалаважна, што спецыяльнай падрыхтоўкі для правядзення аналізаў ад персаналу не патрабуецца.

Сёння вынаходніцтва маладых навукоўцаў з БДУІР выкарыстоўваецца ўжо ў Расіі і Італіі. Аднак беларуская медыцына пакуль не спяшаецца ўкараняць айчынную распрацоўку.

— Магчыма, гэта звязана з тым, што медыкі асцерагаюцца змянення звыклых умоў правядзення аналізаў, неабходнасці закупкі новага абсталявання, — дзеліцца сваім меркаваннем адзін з аўтараў, старшы навуковы супрацоўнік НДЛ «Матэрыялы і структуры нанаэлектронікі» Ганна Бандарэнка. — Але ўкараненне такога метаду аналізу і нашых матэрыялаў у клінічную практыку дапаможа ў значнай ступені ўдасканаліць медыцынскія паслугі.

Паводле разлікаў, абсталяванне акупіцца ўжо за два—тры гады.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кропелька крыві і... тры гадзіны чакання

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.