Вы тут

Таямніцы і адкрыцці


Знойдзены выключны скарб эпохі вікінгаў

Як паведамляе gеmіnі.nо, ён складаецца з 46 сярэбраных прадметаў. Два з іх — суцэльныя пярсцёнкі. Таксама былі знойдзены зламаныя манеты, бранзалеты, плеценыя каралі, ланцужкі.


Знаходка была зроблена выпадкова ў цэнтральнай частцы Нарвегіі. Павел Бяднарскі з металашукальнікам спачатку выявіў два маленькія сярэбраныя пярсцёнкі, а потым стала з'яўляцца ўсё больш і больш кавалачкаў. У рэшце рэшт Бяднарскі дастаў з-пад зямлі 46 прадметаў. Змыўшы гліну з аднаго з кавалачкаў, ён зразумеў, што яго знаходка мае археалагічнае значэнне, і паведаміў аб гэтым гарадскім уладам.

Па словах навукоўцаў, дадзены скарб незвычайны тым, што змяшчае некалькі фрагментаў аднаго і таго ж прадмета. Апошняе тлумачыцца эканомікай вікінгаў тых часоў: сярэбраныя вырабы збіралі і разразалі або ламалі, каб выкарыстоўваць у якасці сярэбранай вагі.

«Знаходка адносіцца да таго часу, калі ўзважаныя сярэбраныя манеты выкарыстоўваліся ў якасці плацежнага сродку. Такая сістэма называецца эканомікай вагі і выкарыстоўвалася ў пераходны перыяд паміж бартарнай эканомікай і манетнай эканомікай», — растлумачылі вучоныя.


Леднікі «затрэндзілі»

З-за іх таяння навукоўцы б'юць трывогу

Штогод навукоўцы ў Новай Зеландыі здзяйсняюць пралёт над старажытнымі ледзянымі «рэкамі» на горным хрыбце, які працягнуўся ўздоўж Паўднёвага вострава. І кожны год фіксуюць іх змяншэнне.

Прафесар Універсітэта Монаша ў Аўстраліі Эндру Макінтош, які ўдзельнічаў у экспедыцыі, сказаў, што ён быў «шакіраваны» ўбачаным. Паводле яго слоў, некаторыя невялікія леднікі амаль зніклі, а знакамітыя леднікі Франца-Іосіфа і Фокса паказалі прыкметнае адступленне, паведамляе СNN.

«Назіранні гэтага года пацвярджаюць, што страта лёду ў Паўднёвых Альпах працягваецца», — сказаў Эндру Лоры, галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута водных і атмасферных даследаванняў і каардынатар даследавання.

«Мы бачым хуткія змены, якія адбываюцца ў гарах, з прыкметамі таго, што пад'ём снежнай лініі паскараецца разам са стратай лёду», — сказаў Лоры.

Ён адзначыў, што паколькі тэндэнцыя да пацяплення працягваецца, то чалавецтва працягне страчваць леднікі, і гэта сусветны трэнд.

Леднікі — гэта вялікія масы лёду, якія назапашваюцца ў гарах. Яны з'яўляюцца крыніцай вады амаль для двух мільярдаў чалавек у свеце.


Яго «веліч» за дзверцамі

У чарназёмах выяўлены новы від павука

Новы від павука, які мае даўжыню больш за 20 сантыметраў, знайшлі ў Аўстраліі. Пра гэта паведаміў тэлеканал NBС.

З-за свайго памеру павук атрымаў лацінскую назву Еuорlоs dіgnіtаs, другая частка якой перакладаецца як «годнасць» ці «веліч».

Новы від павука ўваходзіць у сямейства люкавых. Адметнай асаблівасцю некаторых яго відаў з'яўляецца тое, што яны рыюць сабе норы і закрываюць іх круглымі дзверцамі. У іх яны хаваюцца падчас палявання на здабычу. Звычайна памер асобін гэтага сямейства не перавышае васьмі сантыметраў.

Еuорlоs dіgnіtаs жыве ў чарназёмах пояса Брыгало ў цэнтральным Квінслендзе, які знаходзіцца на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Аўстраліі. Навукоўцы адзначаюць, што павук страціў большую частку свайго асяроддзя пасялення, з-за чаго яго віду пагражае знікненне.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.