Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускнымі экзаменамі. Апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбны год для ўсіх школьнікаў завяршаецца 31 мая.
З 1 па 11 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены на ІІ і ІІІ ступенях навучання.
Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай або беларускай мове (па выбары) і матэматыцы пройдуць 1, 3, 6 і 8 чэрвеня 2016 года. Тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме будуць аб'яўляцца праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы сярэдніх школ, у якіх было арганізавана вывучэнне гэтых прадметаў на павышаным узроўні, будуць пісаць пераказ і экзаменацыйную работу па матэматыцы па іншых заданнях. Акрамя таго, адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць экзамен па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Экзамен па гісторыі Беларусі будзе грунтавацца толькі на тым матэрыяле, які школьнікі вывучалі ў 10-м і 11-м класах.
Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў — 2, 4, 7 і 9 чэрвеня.
Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 24 мая — у 9-х класах і 25 мая — у 11-х класах.
Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў Міністэрства адукацыі рэкамендуе 10-11 чэрвеня 2016 года. Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе ў гэтым годзе 13 чэрвеня.
На нацыянальным адукацыйным партале (http://adu.by/) у раздзеле «Вучню» (падраздзеле «Экзамены») можна знайсці Праграмы ўступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і (або) сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2016 год.
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».