На ўрачыстай цырымоніі 62 выпускнікі ў пунсовых пагонах атрымалі атэстаты з рук ганаровых гасцей, у тым ліку і з рук міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна.
У віншавальнай прамове, з якой кіраўнік абароннага ведамства звярнуўся да юнакоў, адзначана, што сённяшнія выпускнікі працягваюць слаўныя традыцыі МСВУ поспехамі ў вучобе і навуцы.
— Выпускнікі вучылішча з’яўляюцца ўзорам выканання вайсковага і грамадзянскага абавязку, — падкрэсліў Віктар Хрэнін. — Многія выпускнікі МСВУ сёння праходзяць службу на вышэйшых пасадах ва Узброеных Сілах і іншых сілавых структурах дзяржавы, забяспечваючы яе бяспеку і суверэнітэт. Больш за 70 выпускнікоў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча сталі генераламі, сотні за праяўленыя мужнасць і гераізм узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.
У сваю чаргу, сувораўцы паабяцалі шанаваць традыцыі кадэцкага братэрства, стаяць на абароне праўды, дабра і справядлівасці, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.
Пасля атрымання доўгачаканых атэстатаў і ўручэння нагрудных знакаў сувораўцаў адбыліся развітанне з Баявым Сцягам і ўрачысты марш.
Вераніка КАНЮТА
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
Спрошчаным парадкам могуць скарыстацца каля 35 тысяч уладальнікаў такіх будынкаў.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.