Вы тут

Самаідэнтыфікацыя моладзі беларусамі - высокае дасягненне дзяржавы


Такую думку агучыў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, загадчык кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Данілаў падчас круглага стала, прысвечанага вытокам беларускай дзяржаўнасці, які прайшоў у рэдакцыі "Звязды".


У 1990-я пачынаецца рэальны працэс укаранення беларускай дзяржаўнасці. З чаго ён пачынаецца? З канстытуцыйнай рэформы. Чаму? Калі б мы пасля атрымання суверэнітэту, а потым пасля першых прэзідэнцкіх выбараў не правялі цэлы шэраг рэферэндумаў, на якіх выразна і празрыста размежавалі паўнамоцтвы паміж рознымі галінамі ўлады, не вызначылі б перспектывы ўнутранай і знешняй палітыкі, мы натыкаліся б на бясконцыя палітычныя крызісы, якія прывялі б да чаго заўгодна.

Мы неяк забываем, што менавіта гэтыя рэферэндумы дазволілі нам пераадолець і дастаткова стабільна пражыць апошнюю чвэрць стагоддзя. Было вырашана пытанне аб уладзе — гэта па-першае. Па-другое, прынята рашэнне аб саюзе з Расіяй. Як бы там ні было, у нашай шматвектарнасці гэты кірунак — дамінуючы. Наступнае — мы вырашылі пытанні духоўнага развіцця краіны, у эканоміцы мы вызначыліся як моцная сацыяльна арыентаваная дзяржава. Гэта велізарнае дасягненне, таму што мы, нягледзячы на цяжкасці, усё вытрымалі.

За гэты час вырасла новае пакаленне. На інаўгурацыі было сказана, што асноўны вынік 20 апошніх гадоў — тое, што беларускі суверэнітэт укараніўся і яго ўжо ўспрымае і падтрымлівае большая частка насельніцтва краіны.

Атрымліваецца, што сістэма эканомікі, сістэма адукацыі, сістэма культуры развівалася такім чынам, што моладзь сёння ідэнтыфікуе сябе беларусамі. І гэта самае высокае дасягненне, якое ў нас сёння ёсць.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.