Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Кім Ёнг Хо


Беларусь надае вялікае значэнне сяброўскім і ўзаемавыгадным адносінам з Рэспублікай Карэя, адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама падкрэсліў, што вялікую ролю ў эфектыўным узаемадзеянні можа выканаць парламенцкая дыпламатыя і асабісты дыялог паміж кіраўнікамі парламентаў. Гэта дазволіць вырашаць прыярытэтныя задачы, да якіх магчыма аднесці развіццё гандлёва-эканамічнага, культурнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі.

«Асаблівае месца займае кааперацыя ў сферы інфармацыйных тэхналогій і вытворчасці высокатэхналагічных тавараў, у чым Карэя з'яўляецца лідарам», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер таксама лічыць, што важнае значэнне ў наладжванні міжпарламенцкіх адносін і развіцці сувязяў маюць групы дружбы ў парламентах краін. Ён нагадаў, што ў Беларусі такая група працуе, і выказаў надзею, што ў хуткім часе аналагічная будзе сфарміравана ў нядаўна выбраным парламенце Карэі. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што для далейшай эфектыўнай сумеснай працы ў двух бакоў ёсць усе падставы і створана адпаведная нарматыўна-прававая база.

Кім Ёнг Хо ў сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусь і Карэя маюць вялікую колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, і ў гэтым ён бачыць патэнцыял для супрацоўніцтва і прыцягнення карэйскіх інвестыцый у нашу краіну.

«Рэспубліка Карэя паспяхова вырабляе саму тэхніку, а Беларусь можа распрацоўваць праграмнае забеспячэнне да яе», — сказаў Кім Ёнг Хо.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Высокатэхналагічная цікавасць

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.