Вы тут

Недабору збожжа не будзе, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы


Па словах намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна, у краіне сёлета плануецца сабраць каля 8,8 млн тон збожжа ва ўсіх катэгорыях гаспадарак з улікам кукурузы. Цяпер ужо намалочана больш за 6,7 млн тон збожжавых і зернебабовых культур. Засталося ўбраць яшчэ 131 тысячу га, з якіх 92 тысячы прыпадае на Віцебскую вобласць. Уборка зацягваецца з-за неспрыяльных умоў надвор'я.


Цяпер на складах краіны захоўваецца больш за 1 млн тон збожжа з мінулага года. Гэта павінна перакрыць той недахоп, які склаўся сёлета — прыкладна крыху больш за 0,5 млн тон. Таксама плануецца намалаціць у 5,5 раза больш кукурузы на зерне. Яе ўбяруць з плошчы ў 180 тысяч га і намалоцяць 1,2-1,25 млн тон. Гэта таксама пакрые недабор ад збожжавых. У паўднёвых раёнах краіны ўборка кукурузы на насенне ўжо пачалася. Уладзімір Гракун паведаміў, што зараз здадзена каля 90% збожжа па дзяржзаказе.

Гаворачы аб сярэдняй ураджайнасці па краіне, намеснік міністра адзначыў, што сёлета яна складае 33,7 ц/га, што менш за леташні паказчык. Але пры гэтым шэсць раёнаў краіны, сярод якіх Гродзенскі, Бераставіцкі, Шклоўскі, змаглі атрымаць ураджайнасць больш за 50 ц/га. Яшчэ ў дзесяці ўраджайнасць склала больш за 40 ц/га, а ў 52 раёнах яна перавысіла 30 ц/га.

Таксама, паводле яго слоў, сёлета плануецца сабраць больш за 500 тон кавуноў. Закранаючы тэму гародніны, намеснік міністра адзначыў, што ў апошнія гады яе вырошчваннем актыўна займаюцца не толькі сельгасарганізацыі, але і фермерскія гаспадаркі. У Беларусі цяпер 16,5 тысячы га пад агародніннымі культурамі, з іх толькі 8 тысяч га — у сельгасарганізацый. Пры гэтым ужо ёсць насенне айчыннай селекцыі, якое фермеры бяруць усё больш ахвотна. Актыўна ідзе і закладка садоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Недабору не будзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.