Вы тут

Банк развіцця падорыць Магілёўскаму ўпраўленню адукацыі аўтобусы


Старшыня праўлення «Банка развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас перадасць 10 школьных аўтобусаў МАЗ мадэлі 241S30 упраўленню адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.


Перадача аўтобусаў пройдзе ў рамках праграмы, якая рэалізуецца банкам і прадугледжвае набыццё на працягу 2013—2017 гадоў не менш як 300 адзінак спецыяльна абсталяваных школьных аўтобусаў. Плануецца, што праграма дазволіць цалкам вырашыць праблему забеспячэння падвозу дзяцей у сельскай мясцовасці да месцаў навучання і назад.

Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі адбудзецца прэзентацыя новай мадэлі школьнага аўтобуса МАЗ 257, а таксама наведванне лабараторыі, абсталяванай аргтэхнікай, якая была выкарыстана падчас распрацоўкі новай мадэлі. Спонсарская дапамога на закупку гэтай тэхнікі была аказана Банкам развіцця. Дарэчы, такім жа чынам летась была прадстаўлена ўдасканаленая мадэль аўтобусаў 241S30, на якой ужо ў гэтым годзе ў школу будуць ездзіць маленькія жыхары Магілёўшчыны.

Стварэнне новай мадэлі школьнага аўтобуса МАЗ 257 праводзілася з улікам водгукаў і пажаданняў арганізацый, якія непасрэдна карыстаюцца аўтобусамі. Адначасова на ім можна перавозіць да 28 школьнікаў. Кожнае месца абсталявана чатырохкропкавымі рамянямі бяспекі. Усе астатнія змены і ўдасканаленні канструкцыі новага школьнага аўтобуса дазволяць зрабіць рух па сельскіх дарогах больш бяспечным.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Банк развіцця падорыць аўтобусы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.