Вы тут

Кітайская чыгунка штодня перавозіць больш чым 11 млн. пасажыраў


У сувязі з тыднёвымі вакацыямі з нагоды Нацыянальнага свята КНР штодзённы пасажыраабарот на чыгунцы краіны ўжо тры дні запар перавышае адзнаку ў 11 млн. чалавек.


Пра гэта "Жэньмінь жыбаа" анлайн" паведамілі ў Кітайскай чыгуначнай карпарацыі. Паводле статыстычных дадзеных, 30 верасня ў Кітаі паслугамі чыгункі скарысталіся 11 млн. 407 тыс. пасажыраў, 1 кастрычніка колькасць пасажыраў, перавезеных чыгуначным транспартам, дасягнула 14 млн. 417 тыс., усталяваўшы новы гістарычны рэкорд, 2 кастрычніка паказчык склаў 11 млн. 488 тыс. У прыватнасці, 2 кастрычніка Пекінскае чыгуначнае ўпраўленне адправіла ў шлях за 1 млн. 233 тыс. чалавек (прырост на 11,1 працэнта), Шанхайскае чыгуначнае ўпраўленне — 2 млн 352 тыс чалавек (прырост на 12,9 працэнта), Гуанчжоўская чыгуначная карпарацыя — 1 млн. 490 тыс. чалавек (прырост на 8,7 працэнта), Для таго каб справіцца з такім наплывам пасажыраў, 2 кастрычніка было дадаткова задзейнічана 463 цягніка, а 3 кастрычніка — 388 цягнікоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.