Матэрыялы выпуску №183 (30822) от 22.09.2026
За чвэрць стагоддзя ідэя выхаду на поўную энергетычную незалежнасць стала прывычнай рэальнасцю
Гэтымі днямі Міністэрства энергетыкі адзначае сваё 25-годдзе. Як развіваецца гэта стратэгічна важная для краіны галіна і якіх поспехаў дабілася за гэты час, расказаў журналістам напярэдадні юбілею міністр энергетыкі Дзяніс МАРОЗ.
Праехаліся на школьным аўтобусе, каб падзяліцца эмоцыямі і назіраннямі
З раніцы па Круглым мільгацяць жоўтыя аўтобусы з паметкай «Дзеці». Школьнікі з камфортам даязджаюць да месца вучобы. Разам з начальнікам упраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна Яўгеніяй КЛІМАВАЙ дзяжурым на паркоўцы каля СШ № 2. На гадзінніку восем — чакаем, калі пачнуць прыбываць першыя «школьныя» рэйсы.
Наяўнасць сіняй перарывістай разметкі на сталічных вуліцах дагэтуль выклікае ў некаторых пытанні
Больш за год таму ў Мінску ў якасці эксперыменту на праезнай частцы дарог акрамя двух звыклых колераў разметкі — жоўтай і белай — з’явілася сіняя (дарэчы, правіламі дарожнага руху для гарызантальнай разметкі прадугледжаны яшчэ адзін колер — чырвоны). Як водзіцца, у сацыяльных сетках пачалося актыўнае абмеркаванне новаўвядзення. Больш за ўсё абураліся тыя, хто бясплатна і зручна прыпаркоўваў сваю машыну не на гадзіну і нават не на дзве — на тыдзень, месяц, а то і на ўвесь зімовы сезон. Супрацьлеглы бок «народнага» абмеркавання, наадварот, дзякаваў ДАІ і ўладам за такое рашэнне, таму што цяпер ёсць магчымасць пакінуць на час сваё аўто ў ажыўленым месцы.
У Горках рэалізавалі перспектыўны інвестпраект
Прадпрыемства «Малочныя горкі» — адно са знакавых у Горацкім раёне, таму яго развіццё ўмацоўвае і агульныя пазіцыі. Днямі тут увялі ў строй новы сырадзельны цэх, які дазволіць прадпрыемству замясціць прадукты, што не з’яўляюцца асабліва прыбытковымі, больш высокамаржынальнымі і павысіць выручку.
Арына Сабаленка стала «зоркай» футбольнага матча ў Мілане
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-е месца ў рэйтынгу WTA) стала ганаровым госцем дамашняга матча «Мілана» ў чэмпіянаце Італіі.
Абвастрылася барацьба ў футбольным чэмпіянаце краіны
Пасля чарговага, 23-га тура, чэмпіянату Беларусі па футболе каманда брэсцкага «Дынама» ўзнялася на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.
Калі не хочаце потым чапляцца за жыццё ці наогул страціць яго — не губляйце розум і не чапляйцеся за цягнікі
У культавым савецкім мультфільме пра Чабурашку і Кракадзіла Гену шкодная старая Шапакляк пераследуе іх на даху «блакітнага вагона». Туды ж пазней перамяшчаюцца і астатнія галоўныя героі. Чым, скажыце, не ветэраны зачэперскага руху? Выглядае пацешна, але, калі сур’ёзна, варта было б напісаць, што гэта небяспечна для жыцця, як і ў выпадку з цыгарэтамі ці алкаголем. Таму што зачэпінг застаецца адной з галоўных прычын траўматызму і гібелі дзяцей на чыгунцы, якая і без таго з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі.