Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №204 (30843) от 21.10.2026

Як не памыліцца пры пасадцы зімовага часнаку?

Як не памыліцца пры пасадцы зімовага часнаку?

20.10.2026

Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў садоўнік Дзмітрый Кастрыцкі

«Тата — наша апора і наш прыклад»

«Тата — наша апора і наш прыклад»

20.10.2026

У доме Якаўлевых перад Днём бацькі асаблівая атмасфера — думаюць, што падарыць тату. Але які б падарунак ні быў прыдуманы, тут добра ведаюць: самае каштоўнае — гэта не рэч, а чалавек побач. Для Дар’і і дзяцей такі чалавек — Дзяніс, муж і бацька, разам з якім адчуваеш сябе пад надзейнай аховай. Як кажа сам галава сямейства: «Быць бацькам — гэта не проста словы, а штодзённая праца, якая не бачная звонку».

Жыхар Круглага лічыць сябе самым шчаслівым бацькам пяцярых прыгажунь

Жыхар Круглага лічыць сябе самым шчаслівым бацькам пяцярых прыгажунь

20.10.2026

Дзмітрыю Зязюлевічу можна пазайздросціць — не ў кожнага дома ёсць такі кветнік. Косы заплятаць і варыць кашы для яго не цяжэй, чым, напрыклад, рабіць рамонт у кватэры. Так здарылася, што чатыры гады таму сям’я засталася без маці, але тата робіць усё, каб дочкі раслі шчаслівыя. І ў яго атрымліваецца. Як ён прызнаецца, агульнае няшчасце ўсіх яшчэ больш згуртавала.

Каб грамадзянская ініцыятыва ажыццявілася хутчэй, жыхары вёскі выйшлі на суботнік

Каб грамадзянская ініцыятыва ажыццявілася хутчэй, жыхары вёскі выйшлі на суботнік

20.10.2026

Сёлетні кастрычнік запомніцца жыхарам вёскі Янкавічы, што ў Расонскім раёне, суботнікам, на якім збіралі і ўстанаўлівалі абсталяванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі побач з будынкам сельвыканкама па вуліцы Цэнтральнай. 

96 працэнтаў загінулых на пажарах прыпадае на жылы сектар. Што рабіць, каб зіма не пачалася з трагедыі

96 працэнтаў загінулых на пажарах прыпадае на жылы сектар. Што рабіць, каб зіма не пачалася з трагедыі

20.10.2026

З пачаткам ацяпляльнага сезона, асабліва ў сельскай мясцовасці, традыцыйна расце колькасць пажараў. Вядома, з-за дрэннага надвор’я людзі больш часу праводзяць дома, і нагрузка на электрасеткі і ацяпленне, у тым ліку пячное, узрастае. Якія меры прадухіляць бяду, растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ТУРЧЫН.

Гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля дзяржавы ў крытычны момант — гэта і ёсць найвышэйшы маркер сапраўднай нацыянальнай бяспекі

Гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля дзяржавы ў крытычны момант — гэта і ёсць найвышэйшы маркер сапраўднай нацыянальнай бяспекі

20.10.2026

Як мы ўжо паведамлялі ў папярэднім нумары «Звязды», у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшлі чарговыя парламенцкія чытанні. Іх тэма — «Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Мерапрыемства было прысвечана 30-годдзю з дня ўтварэння Палаты прадстаўнікоў. Гэта было сапраўды гераічнае пакаленне народных выбраннікаў, на долю якога выпала і праца па ўз’яднанні беларускіх зямель пасля верасня 1939 года, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае аднаўленне. Усё гэта прагучала падчас чытанняў у дакладах іх пераемнікаў — парламентарыяў сённяшніх. У кожным з выступленняў — жывая гісторыя, нават калі працытаваць іх тэзісна.

Знайсці кадры, якія вырашылі ўсё!

Знайсці кадры, якія вырашылі ўсё!

20.10.2026

Тэхніка, транспарт, механізмы, агрэгаты, інфраструктура... Усё гэта было неад’емным складнікам эвакуацыйных мерапрыемстваў 1941–1942 гадоў. Аднак нельга не ўспомніць галоўны рухаючы рэсурс таго вялікага, амаль Серафімовіцкага «Жалезнага патоку» свайго часу — людзей. Працоўная мабілізацыя рабочай сілы для абароннага сектара прамысловасці СССР стала асобным галаўным болем кіраўнікоў-вытворцаў усіх узроўняў. Заводам і фабрыкам тэрмінова патрабавалася даўкамплектаванне кадраў, якія былі страчаныя пры эвакуацыі, пайшлі ў апалчэнне, — і туды пацяклі дзясяткі тысяч цывільных, часта малалетнія, узроставыя і непрыдатныя да ваеннай службы асобы абодвух полаў. Масавы набор на мяжы 1941–1942 гадоў быў параўнальны з колькасцю людзей, якія ўдзельнічалі ў асобных этапах партызанскага руху акупаваных савецкіх рэспублік.

Ключавыя акцэнты пасяджэння Савета кіраўнікоў  урадаў дзяржаў — членаў ШАС

Ключавыя акцэнты пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС

20.10.2026

У аўторак працягнуўся рабочы візіт Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Таджыкістан. Цэнтральнай падзеяй другога дня камандзіроўкі стаў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ШАС. Традыцыйна пасяджэнне праводзілася ў двух фарматах: у вузкім складзе, дзе абмяркоўваліся найбольш адчувальныя пытанні, і ў пашыраным — з падключэннем усіх дэлегацый.


Член Савета Рэспублікі, дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова ўвайшла ў топ-100 жанчын-гераінь ААН  у сферы харчовай бяспекі

Член Савета Рэспублікі, дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова ўвайшла ў топ-100 жанчын-гераінь ААН у сферы харчовай бяспекі

20.10.2026

Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 2026-ы Міжнародным годам жанчын-фермераў, а вядучую ролю ў яго правядзенні адвялі харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН — ФАО. У рымскай штаб-кватэры ў рамках штогадовага Сусветнага харчовага форуму адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Дарэчы, адбор праходзіў з больш чым 600 кандыдатур са 131 краіны свету.

За дзесяць гадоў колькасць карупцыйных злачынстваў у краіне скарацілася амаль удвая

За дзесяць гадоў колькасць карупцыйных злачынстваў у краіне скарацілася амаль удвая

20.10.2026

У 2015 годзе іх было 1600, у 2025-м — 843. Дарэчы, дзве трэці з іх так ці інакш звязаны з закупкамі, гаспадарчымі дагаворамі і іншым распараджэннем дзяржуласнасцю.

Унучка ўдарніцы і маці-гераіні Ніны Баранавай са Шклоўскага раёна — пра сапраўдныя каштоўнасці, працоўныя дынастыі і любоў да роднай мовы

Унучка ўдарніцы і маці-гераіні Ніны Баранавай са Шклоўскага раёна — пра сапраўдныя каштоўнасці, працоўныя дынастыі і любоў да роднай мовы

20.10.2026

Сімвалічна, што ў Год беларускай жанчыны ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна адкрыўся помнік мясцовай жыхарцы Ніне Баранавай, якая за свае працоўныя поспехі атрымала зорку Героя Сацыялістычнай Працы. Жанчына была не толькі ўдарніцай, але і шматдзетнай маці — нарадзіла і выхавала 10 дзяцей. Сёння ў гэтым аграгарадку працуе і выхоўвае дзяцей яе ўнучка Наталля Стрыжанава, дарэчы, падпісчыца газеты «Звязда».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю