Навiны
Курачкіна атрымала перамогу на міжнародным турніры па барацьбе ў Кітаі
Беларускія спартсменкі заваявалі два медалі на прэстыжным міжнародным турніры па барацьбе China and Central Asia Elite ў кітайскім горадзе Сіянь, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Няма невырашальных задач! Як беларуска 25 гадоў кіруе сельгаспрадпрыемствам у Брагінскім раёне
Тамара Кудан свой прафесійны шлях пачала ў 1985 годзе: па размеркаванні прыйшла бухгалтарам у адну з гаспадарак Брагіншчыны, якой паспяхова кіруе вось ужо 25 гадоў. Галоўны прынцып нашай гераіні ў рабоце, ды і ў жыцці, — «няма задач, якія нельга было б вырашыць». І вынікі яе шматгадовай працы сапраўды ўражваюць: сельгаспрадпрыемства па выніках работы — адно з лепшых у раёне.
У кітайскім Нанкіне вулічныя прыбіральшчыкі атрымалі астуджальныя камізэлькі
У Нанкіне (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) вулічныя прыбіральшчыкі пачалі выкарыстоўваць спецыяльныя астуджальныя камізэлькі. У бакавыя часткі камізэлькі ўбудаваны два міні-вентылятары, якія падаюць паветра пад адзенне, ствараючы пастаянную цыркуляцыю. Гэта паскарае выпарэнне поту і эфектыўна змяншае тэмпературу цела, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Міграцыйны крызіс у Сеуце пагражае ўсёй бязвізавай прасторы Еўрасаюза
Наплыў дзясяткаў тысяч мігрантаў у іспанскую Сеуту справакаваў жорсткі ўнутраны раскол у ЕС, лакальны крызіс стаў пагражаць існаванню ўсёй бязвізавай прасторы, перадае БелТА.
Недасыпанне ў школьнікаў павышае рызыку атлусцення ў будучыні - урач пра пагрозы няправільнага рэжыму
Пры недасыпанні павышаецца рызыка набору лішняй вагі і атлусцення. Пра гэта на семінары «Асновы рацыянальнага харчавання. Метабалічнае здароўе дзяцей» расказала загадчык аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Астроўская, перадае БелТА.
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Старшыні Нацыянальнага сходу Лаоса
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Лаоса Тханглуну Сісуліту ў сувязі са смерцю Старшыні Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Ксайсамфона Фамвіхана. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сёння 109 гадоў з дня выхаду першага нумара «Звязды». Згадваем, што ў розны час пісала газета пра самую актуальную тэму апошняга месяца лета — жніво
Арэнднае жыллё, RDF-паліва, новыя распрацоўкі. Акцэнты ў развіцці будгаліны пазначыў Альшэўскі
Акцэнты ў развіцці будаўнічай галіны пазначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва Вадзім Альшэўскі на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прафесійнага свята — Дня будаўніка, перадае БелТА.
У Францыі ўзровень вады ў Луары дасягнуў крытычнай адзнакі
Узровень вады ў рацэ Луары ў Францыі дасягнуў крытычна нізкай адзнакі. З-за спякоты і засухі рэчышча ракі з кожным днём усё мацней агаляецца, паведамляе БелТА.
Зяленскі: Кіеву спатрэбіцца не менш за год, каб пачаць вытворчасць Patriot
Разгортванне Украінай вытворчасці сістэм СПА Patriot пры атрыманні ліцэнзіі ад ЗША зойме ад 12 месяцаў да некалькіх гадоў. Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі, паскардзіўшыся на бюракратыю ў ЗША і Еўропе, паведамляе БелТА.