Навiны
У Японіі адкрыўся незвычайны салон для рэлаксацыі
У Японіі адкрыўся незвычайны салон для зняцця стрэсу, дзе наведвальнікі могуць медытаваць у сапраўдных трунах. Пра гэта паведаміла БелТА.
Кітай запусціў новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання
Кітай у панядзелак паспяхова запусціў у космас новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання з касмадрома Вэньчан у астраўной правінцыі Хайнань на поўдні краіны. Пра гэта паведаміла Сіньхуа.
У беларускіх лясах заўважылі рэдкую птушку, якую раней не бачылі ў краіне
Беларуская прырода зноў зрабіла сюрпрыз. Фотаанімаліст і відэаблогер Аляксандр Эрдман паведаміў, што ў лясах Полацкага раёна яму ўдалося зафіксаваць новы для Беларусі від птушак. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта
Больш за 100 работнікаў аграпрамысловага комплексу ўдастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё АПК і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведныя Указ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Галіновы прафсаюз узяў шэфства над трыма дзіцячымі спартыўнымі школамі
Падтрымка і развіццё дзіцяча-юнацкага спорту — важны напрамак работы прафсаюзаў. У сваю чаргу Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі, працягваючы традыцыі, узяў шэфства над трыма прафсаюзнымі спартыўнымі школамі. Гэта Мінская гарадская СДЮШАР прафсаюза па фехтаванні, па сінхронным плаванні і Гомельская СДЮШАР «Алімп-2015», якая культывуе тры віды спорту — бокс, стральбу кулявую і цяжкую атлетыку.
Камета Lemmon пранеслася блізка ад Зямлі: унікальныя фота ад беларускага астранома
У першы ясны вечар лістапада астраном-аматар Андрэй Лейчык здзейсніў незвычайнае назіранне: ён захаваў на камеру яркую камету гэтай восені — C/2025 A6 «Lemmon». Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Танзаніі з уступленнем на пасаду і прапанаваў паглыбляць супрацоўніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Самію Сулуху Хасан з уступленнем на пасаду прэзідэнта Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія, перадае БелТА.
Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін» рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні
Гэта чарговы этап сістэмнай работы, якая праводзіцца ўрадам па павышэнні эфектыўнасці заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Законапраект накіраваны на рэалізацыю даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў сферы зямельных адносін, узмацненне адказнасці мясцовых органаў улады за развіццё рэгіёнаў, а таксама ўдасканаленне парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, распараджэння імі.
Урачэбная амбулаторыя адкрылася ў аграгарадку Юзуфова Мінскага раёна
Вясковыя жыхары не хавалі свайго захаплення, атрымаўшы магчымасць упершыню пабываць у сучасным, прыгожым і ўтульным будынку аховы здароўя.