Навiны
Ці можна захварэць з-за скразняку і адчыненага акна? Адказ даў тэрапеўт
Скразняк не выклікае ВРВІ напрамую, але пераахаладжэнне можа зрабіць арганізм больш уразлівым для вірусаў
Выйшаў трэйлер фільма «Чабурашка 3», прэм’ера якога адбудзецца 1 студзеня
У «Чабурашку 3» да вушастага героя прыязджаюць усе яго сваякі
Метанол у складзе таннай «незамярзайкі» выклікае цяжкае атручэнне
Метанол — цяжкі яд, здольны выклікаць незваротныя паражэнні цэнтральнай нервовай сістэмы і зрокавага нерва нават у вельмі маленькіх дозах
Гляцыёлаг: леднікі «спяваюць» ад руху і тэмпературных умоў, а колер змяняюць у залежнасці ад асвятлення і вугла агляду
Пры больш высокай тэмпературы лёд дэфармуецца больш пластычна, а пры нізкай — становіцца менш пластычным
Не грэбуйце рэкамендацыямі — папярэджвайце ўласную траўматызацыю
Відавочна, што надвор’е паціху ўносіць свае карэктывы ў наша звыклае жыццё. Многія пешаходы ўжо ўцяпліліся дзякуючы пухавікам, шкарпэткам, шалікам і зімоваму абутку, а адказныя аўтамабілісты «пераабулі» шыны з летніх на зімовыя. Тым не менш, медыкі ў халодны перыяд года фіксуюць рост зваротаў ва ўстановы аховы здароўя з-за траўматызацыі. Як адвесці ад сябе магчымую бяду, мы распыталі ў спецыялістаў.
17 гадоў токар з Крыжоўкі запісваў гісторыю сваёй зямлі
У маленькай вёсцы Крыжоўка Астравецкага раёна захоўваецца незвычайны летапіс — нататнікі Стэфана Рамейкі, у якіх дзень за днём на працягу 17 гадоў фіксаваліся надвор’е, мясцовыя падзеі і дэталі вясковага жыцця. Гэтыя запісы — не проста лічбы і даты, а жывы голас часу, які сёння захоўваюць нашчадкі і работнікі культуры.
Навошта праводзяць скрынінг для нованароджаных?
Супрацоўнікі РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі праводзяць генетычны скрынінг, накіраваны на ранняе выяўленне рызык для здароўя жанчыны і дзіцяці. Мэта пілотнага праекта — выявіць распаўсюджанасць першасных імунадэфіцытаў (ПІД) сярод жанчын і нованароджаных Беларусі, каб у перспектыве наладзіць рэспубліканскую сістэму іх прафілактыкі.
Пры выбары жывой елкі важна звяртаць увагу на таўшчыню ствала і кроплі смалы
Эксперт расказала, як выбраць елку на Новы год
Дзённы сон у пажылых аказаўся маркерам дэменцыі
У тых, хто часта кладзецца спаць днём, рызыка дэменцыі аказалася вышэйшай амаль напалову. Вучоныя прааналізавалі даныя назіранняў за пяць гадоў і расказалі, як адрозніць трывожныя прыкметы ад звычайнага бестурботнага адпачынку.