Навiны
Да 2029 года ў Беларусі плануецца распрацаваць 153 новыя стандарты ў высокіх тэхналогіях
У 2026 годзе Дзяржстандарт працягвае пачатую яшчэ ў 2021-м тэму «Агульнае бачанне для лепшага свету. Стандарты для дасягнення Мэт устойлівага развіцця». Бо стандартызацыя сёння — адзін з ключавых элементаў падтрымкі прамысловасці і асваення новых вытворчасцяў.
Рэгістрацыя ў ПВТ першых у айчыннай гісторыі крыптабанкаў — чым адзначылася чарговае пасяджэнне Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій
Падзею можна смела назваць знакавай, прычым як для лічбавай эканомікі, так і для фінансавай сістэмы ў цэлым. У цэнтры ўвагі — рэалізацыя ўказа кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці крыптабанкаў.
У ПВТ зарэгістраваны 31 новы рэзідэнт
Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій пад старшынствам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына адобрыў рэгістрацыю 31 новай кампаніі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ПВТ.
У ААЭ прадалі рэдкага паляўнічага сокала за рэкордныя $571 тыс.
Гэта самая высокая цана, па якой куплялі птушку на аўкцыёнах.
Расказваем, калі трэба пачынаць сачыць за ўзроўнем халестэрыну
Кардыёлаг параіла пачынаць здаваць аналіз на халестэрын пасля 25-і, раз на пяць гадоў
Курс на Паднябесную ўзяў ужо шосты кантэйнерны цягнік з нашымі таварамі
Дэклараванне прыбыткаў, інвеставанне ў «крыпту» і электронныя медкарты — тэлефонныя махлярствы не спыняюцца
Грошы любяць... пільнасць
Вальфовіч: асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны
Асновы так званага ліберальнага светапарадку канчаткова падарваны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у Маскве на міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, перадае БелТА.
Штучны інтэлект плануюць укараніць на выратавальнай станцыі «Цнянская» ў Мінску
Штучны інтэлект плануецца ўкараніць у работу на выратавальнай станцыі АСВОД «Цнянская». Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД) Андрэй Чарняўскі, паведаміла БелТА.