Top.Mail.Ru

Навiны

Рэпартаж з інтэрната, які студэнты сваімі рукамі рыхтуюць да новага навучальнага года

Рэпартаж з інтэрната, які студэнты сваімі рукамі рыхтуюць да новага навучальнага года

У інтэрнаце № 4 Студэнцкага гарадка БДУ па адрасе: Чурлёніса, 7, летам жыццё не заціхае. Пакуль адны студэнты адпачываюць на канікулах, другія ўжо прыехалі сюды папрацаваць. Будаўнічы атрад клеіць шпалеры, шпаклюе, фарбуе. Робяць хлопцы і дзяўчаты гэта не проста так, а з разуменнем, што на наступны навучальны год гэта іх дом.

Завершаны асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ

Завершаны асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ

Студэнтамі ўжо сталі 46,7 тысячы чалавек. З іх на бюджэтную форму навучання паступілі 32 тысячы, на платнай аснове будуць навучацца 14,7 тысячы студэнтаў. Звыш плана на платныя месцы залічана 1,5 тысячы спартсменаў і грамадзян СНД, у гэтым жа спісе і тыя, хто атрымлівае другую вышэйшую адукацыю.

Сярэдні конкурс на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі склаў 1,7 чалавека

Сярэдні конкурс на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі склаў 1,7 чалавека

Самыя падрыхтаваныя і матываваныя

З дыпломам Гомельскага дзяржаўнага  аўтамеханічнага каледжа ў жыцці не прападзеш — заўсёды знойдзецца добрае рабочае месца

З дыпломам Гомельскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа ў жыцці не прападзеш — заўсёды знойдзецца добрае рабочае месца

У каледжах цяпер людна — у разгары ўступная кампанія. Учарашнія школьнікі, часцей за ўсё разам з бацькамі, прыносяць дакументы, удакладняюць конкурсную сітуацыю, звяраюцца са спісамі спецыяльнасцяў і робяць адзін з першых адказных выбараў у жыцці. Карэспандэнт «Звязды» пабывала ў адной з вядучых устаноў адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў машынабудаўнічага профілю.

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў беларускія ВНУ завершаны: галоўныя лічбы, папулярныя спецыяльнасці
315

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў беларускія ВНУ завершаны: галоўныя лічбы, папулярныя спецыяльнасці

У Беларусі 17 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў у ВНУ ад абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтныя месцы. Пры плане прыёму на бюджэт 33,1 тыс., дакументы падалі 52,7 тыс. абітурыентаў. Раней залічана 5,6 тыс. мэтавікоў і 0,4 тыс. пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд, расказалі ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе SB.by.

Як у АПК вырашаюць праблему дэфіцыту спецыялістаў з дапамогай мэтавага дагавора

Як у АПК вырашаюць праблему дэфіцыту спецыялістаў з дапамогай мэтавага дагавора

Апошнім часам сельская гаспадарка стала больш прывабнай для моладзі. Ствараюцца сучасныя ўмовы працы, на ўзбраенне бярэцца перадавая тэхніка, многія працэсы аўтаматызуюцца. Ёсць гаспадаркі, дзе можна зарабляць нядрэнныя грошы. І колькасць студэнтаў-мэтавікоў у аграрных ВНУ таксама павялічваецца. Чаму б пасля навучання не мець гарантаванае месца працы ў канкрэтнай гаспадарцы? У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі пацвярджаюць, што сёння дастаткова юнакоў і дзяўчат, якія паступаюць у ВНУ на аграрныя спецыяльнасці па мэтавым дагаворы. Пры гэтым будучы працадаўца не толькі рэзервуе для сябе маладога спецыяліста, а яшчэ і ўсяляк падтрымлівае яго на стадыі вучобы.


Колькасць замежных студэнтаў у ВНУ Беларусі за чатыры гады вырасла на 10 тыс.
191

Колькасць замежных студэнтаў у ВНУ Беларусі за чатыры гады вырасла на 10 тыс.

За апошнія чатыры гады колькасць замежных студэнтаў у айчынных ВНУ ўзрасла на 10 тыс. чалавек. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.

Першая ў Кітаі «Акадэмія барбекю» выпусціла студэнтаў

Першая ў Кітаі «Акадэмія барбекю» выпусціла студэнтаў

У горадзе Юэян, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), адкрылася першая ў краіне «Акадэмія барбекю». Набор першага курса пачаўся сёлета ў сакавіку, а ў маі першыя выпускнікі паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

«Вучыся і працуй!» — так называецца новая ініцыятыва для моладзі, запушчаная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам адукацыі

«Вучыся і працуй!» — так называецца новая ініцыятыва для моладзі, запушчаная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам адукацыі

Па даных Мінпрацы, сёння больш за палову беларускіх студэнтаў сумяшчаюць працу з вучобай. І ініцыятыва дапаможа ім працаўладкавацца яшчэ да атрымання дыплома. На першым этапе яна ахопіць больш за 140 пасад у розных сферах. Напрыклад, для эканамістаў адкрыта звыш 400 вакансій, для спецыялістаў у сферы продажаў — больш за 500, для педагогаў — больш за 200.

У Кобрыне ашуканцы выманілі ў пенсіянеркі каля 70 тысяч рублёў пры дапамозе студэнта сталічнай ВНУ

У Кобрыне ашуканцы выманілі ў пенсіянеркі каля 70 тысяч рублёў пры дапамозе студэнта сталічнай ВНУ

Удзельнікам новай схемы тэлефонных ашуканцаў стаў звычайны студэнт мінскай ВНУ. Яму пазванілі ад імя адзінага партала электронных паслуг Е-Паслуга і ў час размовы прымусілі стаць кур’ерам для ашуканцаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю